UR.ANUS
Героі Элады
вернуться

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Дзесяты подзвіг. Геракл адкрывае дарогу да акіяна і прыганяе статак Герыёна

Усё далей і далей пасылаў Еўрысфей Геракла. Калі герой вярнуўся з паходу ў краіну амазонак, цар загадаў яму выпраўляцца на край свету, туды, дзе заходзіць сонца, на Барвовую выспу пасярод акіяна, дзе трохгаловы велікан Герыён пасвіў статак чырвоных валоў. Цар загадаў Гераклу прыгнаць гэтых валоў у Мікены. Геракл рушыў на захад сонца.

Ён прайшоў усю Грэцыю, доўга ішоў па розных краінах, адпачываў каля ракі Эрыдана, нарэшце падышоў да высокіх гор на краі зямлі і пачаў шукаць выхад да акіяна. Але горы стаялі суцэльнай непраходнай сцяной. Тады Геракл расхістаў дзве вялізныя скалы і рассунуў іх. Паміж імі хлынула вада, і гэта была вада акіяна.

Мора, якое знаходзілася пасярод зямлі і якое людзі называюць Міжземным, злучылася з акіянам. І дагэтуль стаяць там на берагах праліва, нібы два каменныя вартаўнікі, вялізныя Гераклавы Слупы.

Геракл перайшоў цераз горы і ўбачыў бязмежныя воды акіяна, які абмывае зямлю. Там недзе пасярод акіяна ляжала выспа - мэта яго падарожжа. Але як пераплыць акіян?

Цэлы дзень прасядзеў Геракл на беразе ў роздуме. Спёка пачала спадаць, і вецер з акіяна прынёс на зямлю халадок. Раптам Геракл убачыў зусім блізка вогненную калясніцу Геліёса - бога Сонца, якая спускалася з неба. Геракл усхапіўся і пачаў чакаць, калі Геліёс наблізіцца. Залатым бляскам зазіхацела паверхня акіяна, і каля самага берага Геракл убачыў залатую, круглую, як чаша, лодку, у якой бог Сонца, злезшы з калясніцы, кожны дзень пераплываў акіян. Геракл падумаў, што Геліёс можа перавезці яго ў сваёй лодцы на Барвовую выспу. Герой замахаў рукою і закрычаў Геліёсу:

– Стой, а то буду страляць!

І, напяўшы цеціву лука, чакаў.

Але Геліёс нават не азірнуўся. Геракл раззлаваўся і крыкнуў зноў:

– Я не жартую, і стрэлы мае смяртэльныя!

Геліёс усміхнуўся, спыніў каня і, сышоўшы з калясніцы, спытаў:

– Хто ты, дзёрзкі, і чаго ты хочаш ад мяне?

Геракл расказаў яму, хто ён, куды і чаго яго паслалі, і папрасіў Геліёса перавезці яго на Барвовую выспу.

Усміхаючыся, Геліёс узяў героя ў сваю залатую лодку. Яны паплылі па акіяне. Начная цемра ахутала зямлю. Кожны вечар пераплываў Геліёс з захаду на ўсход, каб, адпачыўшы ў сваім высокім доме на ўсходзе, зноў з'явіцца раніцай на небе.

Калі яны былі ўжо на палове дарогі, штосьці зачарнелася ўперадзе - гэта была жаданая выспа.

Залатая лодка падплыла да берага. Геракл выйшаў, і бог Сонца пажадаў герою ўдачы.

Было цёмна, і Геракл нічога не мог разгледзець вакол сябе. Задаволены, што дабраўся да мэты, ён лёг пад скалою, закруціўся ў ільвіную шкуру і моцна заснуў.

Раніцай яго пабудзіў зацяты і хрыплы брэх. Геракл прачнуўся і ўбачыў, што ён сапраўды на Барвовай выспе: усё вакол было чырвонага колеру - скалы, пясок, дарога. І нават вялізны кудлаты сабака, што стаяў перад героем і злосна брахаў на яго, таксама быў барвова-чырвоны.

Убачыўшы, што Геракл прачнуўся, сабака рынуўся на яго, учапіўся зубамі за яго вопратку. Геракл схапіў сваю дубінку, аперазаў сабаку, і той, заенчыўшы, пакаціўся на зямлю з прабітай галавою.

Тады з ускраіны барвовага лесу, што рос непадалёку, прыбег вялізны чырвоны пастух: і валасы, і барада, і твар, і вопратка - усё ў яго было чырвонае. Размахваючы сваім кіем і крычучы незразумелыя словы, ён накінуўся на Геракла.

Геракл спрытна выбіў кій з рук чырвонага пастуха і так моцна выцяў велікана ў грудзі, што той расцягнуўся побач з забітым сабакам.

Геракл падаўся ў лес і ўбачыў на ўзлеску два статкі: адзін чырвоны, як усё на выспе, другі чорны, як ноч, і вартаваў яго чорны пастух у чорнай вопратцы, з чорнымі валасамі і чорным тварам.

Убачыўшы Геракла, чорны пастух з крыкам уцёк у лес. Потым з лесу тройчы пачуўся страшны рык, і з-за дрэў паказаўся велікан Герыён. Тры тулавы, што зрасліся разам, крочылі на шасці нагах, тры галавы пазіралі грозна на Геракла, шэсць рук пагражалі яму. Геракл узняў свой лук - страла засвістала і ўпілася ў грудзі велікана. Адразу ж бяссільна схілілася адна галава, дзве рукі павіслі, як цявінкі, уздоўж цела, дзве нагі перасталі рухацца і валакліся за астатнімі, замінаючы ім. Але велікан быў ужо гэтак блізка, што Геракл не паспеў стрэліць другі раз. Ён узняў сваю дубінку і аперазаў Герыёна па другой галаве. І гэта абвяла таксама, і яшчэ дзве рукі апусціліся, і ўжо чатыры нагі матляліся ўнізе і заміналі Герыёну ісці. Тады Геракл адкінуў дубінку і схапіўся з веліканам урукапашную. Магутнымі рукамі ён абхапіў яго, і яны пачалі дужацца. Два мёртвыя целы перашкаджалі велікану, лішнія рукі матляліся бездапаможна па баках, лішнія ногі штурхаліся паміж нагамі - і неўзабаве прыйшлі Герыёну канцы.

Цяпер Геракл мог гнаць чырвоны статак. Чорны пастух уцёк. Чырвоны пастух забіты, і сам велікан валяўся на зямлі вялізнай мёртвай глыбай. Але статак не хацеў слухацца героя, валы не краналіся з месца. Геракл пачаў шукаць вакол, чым можна было б іх пагнаць, і знайшоў каля забітага пастуха чырвоную дудачку. Ён прыклаў яе да вуснаў, дудачка заспявала, і чырвоныя валы паслухмяна ўсталі з зямлі і пайшлі за Гераклам. Акружаны чырвоным статкам, стаяў Геракл на беразе акіяна і чакаў.

Увечары прыплыла залатая лодка, і Геракл папрасіў Геліёса перавезці яго са статкам на зямлю.

– Што скажуць людзі, калі ўбачаць, што Сонца вяртаецца назад?
– сказаў Геліёс.

Але смелы герой спадабаўся богу Сонца, ён аддаў яму сваю лодку, а сам застаўся начаваць на выспе.

У залатой лодцы Геліёса Геракл давёз чырвоны статак да краю зямлі і пагнаў яго цераз горы, цераз чужыя краіны - у Грэцыю.

Па дарозе здарылася з імі шмат прыгод. Каля ракі Тыбра велікан Как украў у яго некалькі валоў. Гераклу давялося з ім біцца, і герой забіў велікана.

Потым адзін вол зваліўся ў мора; хвалі аднеслі яго ў Сіцылію, і Гераклу трэба было, пакінуўшы статак на Гефеста, плыць на выспу і біцца з царом Сіцыліі, які не хацеў аддаваць вала.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 31
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid