UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:
empty-line/>
6. Вецер вяртання

Ён быў у чорным капелюшы і даўгім, зашпіленым ан ўсе гузікі скураным плашчы. Ён быў да безаблічнасці строгім, нават суровым. Але Алена адразу пазнала яго, бо гэта быў ейны аднакласнік, з якім яны нават год ці два сядзелі за адной партай і ў якога яна была адзін час нават закаханая. Яна была закахааня ў яго. І ў шостым ці сёмым класе нават падыйшла да натаўніцы. Іхняй класнай кіраўніцы, і папрасіла, каб яе пасадзілі даяго, паабяцаўшы, што будзе яму пдапамагаць. Тады ён сапраўды выправіў усе свае двойкі, потым яна яшчэ бараніла яго на нейкім камсамольскім сходзе (яны недзе напіліся і п’яныя прыйшлі ў школу на вечар). Казалі, што Ўладзік, яго сапраўды звалі Ўладзік, скончыў фізкультурны інстытут, а пасля войска нават вучыўся на факультэце журналістыкі, потым нейкі час ізноў хадзіў пры пагонах, адны казалі ў арміі, другія — у органах.

Цяпер Уладзік. Строгі і нават суровы, запрашаў яе ў пражскую кавярню. А яна баялася заходзіць з ім у пад’езд, над якім вісела рыцарская пальчатка і згадзілася пасядзець толькі на вуліцы, за столікам пад паласатым парасонам. Хоць быў вецер. Яна расшпіліла паліто і зняла свой ліловы капялюш. Размова мусіла быць нез лёгкіх. Ім прынесклі бутэльку вінаграднага віна і два бакалы. Яна папрсіла канапкі з сырам, ён — з каўбасой і дзве кавы.

Пачынала вечарэць і з мокрых вуліц змяталі апалае лісце.

Алена першаю заўважыла на бутэльцы віна знаёмую, іх з Фаўнам вежу, але нічога не сказала...

Уладзік разліў віно, і прапанаваў выпіць за сустрэчу. Яна толькі прыгубіла, смак узгадаванага ёю вінаграда яна б пазнала з тысячы. А Ўладзік доўга смакаваў, цешыўся прыемным бурштынавым колерам, думаў пра нешта сваё. Потым узяў бутэльку, прачытаў і вельмі здзівіўся.

— У нас у гарадку робяць віно? Вінаграднае віно?

Алена моўчкі кіўнула.

— Гэта вежа нашага былога дома, нашае з Фаўнам сядзібы, - дадала яна і ўздыхнула, — Цяпер Фаўн у турме, а ў нашым доме жыве Галва.

— Якраз пра гэта я хацеў з табою пагаварыць. Толькі не ведаў з чаго пачаць. Я ведаю, што ты тут працуеш мадэлькай, добра зарабляеш. Але ж у цябе там, калі не памыляюся, засталося чацвёра дзяцей?

— І Фаўн...

— Так. І Фаўн у турме. Таму ты павінна нам дапамагчы. Нам і сабе самой. З нас ніхто не можа туды трапіць. Галава не дапусціць, каб хто-небудзь старонні наблізіўся да яго. А ты, ты паедзеш туды разам з іншымі мадэлькамі і павязеш новую калекцыю суперсучасных мадэляў. Самыя эфектныя, самыя прыгожыя, самыя сэксапільныя будуць твае. Галава не можа не заўважыць цябе, ён мусіць паласці на цябе вока. Тое, што ты жонка Фаўна, і былая гаспадыня сённяшняй ягоанй сядзібы, ягонага замка, надасць вашай інтрызе вастрыні, асаблівай пікантнасці.

— Даруй, я пакуль што не разумею, дзеля чаго гэта ўсё трэба рабіць...

— Пакуль што я не скажу табе. Ты зможаш убачыць сваіх дзяцей, а можа, калі асабліва дагодзіш Галаве, ён дазволіць табе наведаць Фаўна. Зрэшты, ён нават можа выпусціць яго...

— Я не разумею.

— Тут жыве былая каханка Галавы. Яна падзеліцца з табою сваімі таямніцамі.

— Але... Навошта вам гэта, навошта вам, каб я служыла Галаве?

Чалавек у чорным капелюшы стаў зусім суровым і нават, здаецца, перастаў быць падобным на Ўладзіка. Так-так, перад Аленай сядзеў нейкі зусім іншы, чужы чалавек. Але для самой сябе незаўважна яна заключыла з ім нейкую здзелку.

— Ні я, ніхто іншы з нашых людзей не скажа вам болей за тое, што вам можна ведаць.

І ён, гэты чалавек у капелюшы ўсё ж зацягнуў Алену ў той пад’езд пад рыцарскаю пальчаткай. І зноў была бясконцая лесвіца, і нейкі чырвоны пакой, у якім стаяў шырокі рассцелены ложак. І жанчына ў чорных ажурных панчохах, падпільваючы пазногці, расказала ёй пра Галаву. Пра тое, што ён любіць, каб яго перад тым... білі плёткай. Чалавек у чорным капелюшы, не, гэта ўжо быў не Ўладзік, прынёс ёй гэтую плётку, замахнуўся, але не, не сцёбнуў.

Яны зноў падымаліся наверх, туды, дзе ў адным з пакояў віселі новыя мадэді, і яна, ужо распранутая, ніяк ен магла выбраць сабе тую, у якой паедзе дамоў. Урэшце рэшт, чалавек у капелюшы прынёс ёй шэрае мутонавае футра, і так і павёў яе ўніз у чорных панчохаха і мутонавым футры.

Ужо ў машыне алена раптам скаланулася: “А дзеці?! Як дзеці ўспрымуць тое, што яна мадэлька і будзе прыслужваць Галаве?!”

Халоднае лязо ўжо было прыстаўлена да ейнага горла...

7. Забіць тырана

Усё было, як у далёкім, ніколі ўжо недасяжным яе маленстве. Снег падаў і галіны дрэваў на вачах ператвараліся ў палачкі ад марожанага. Дзіўны карункавы ранішні сон... Яна ў мяккім шэрым футры едзе скрозь снег на сваім белым “Мэрсэдэсе”, а вакол сады. Хаты, платы — усё, ус1 з марожанага. І дзеці стаяць і ліжуць усё, што трапляе на вочы — дрэвы, веснічкі, свае рукавічкі і адарвацца не могуць ад гэтага незвычайнага ласунку. Выбліснула сонца і толькі тут алена заўважыла, што снег засыпаў зялёныя, зусім зялёныя вінаграднікі, вінаграднікі, поўныя спелых бурштынавых гронак. Але гронкі не сцінаюцца, не чарнеюць. Можа, сапраўды яны не налітыя сокам, а зроблены з бурштыну?.. Трэба было б спыніцца, выйсці, праведаць дзяцей. Але ёй загадана адразу ехаць да гарадскога Галавы. Яна яшчэ так і не ведае дзеля чаго, але яна мусіць зблізіцца з ім, так зблізіцца з ім, каб ён давяраў ёй, як нікому, каб не баяўся...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid