UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

Пануры сланечнік утаропіўся ў зямлю. Цвыркатанне конікаў закладае вушы. Цішыня. За веснічкамі, за гэтымі да драбніц знаёмымі сланечніку, ягонымі блакітнымі веснічкамі сёння цішыня. Маўчыць, не прадыхнуць, камячыць насоўкі гора.

Дзверы ў хаце — напята. Пры іх, уздоўж сцен, дзе прыйдзецца, панурыя, стаяць, сядзяць настаўнікі ў акуратных старамодных касцюмах, суседкі ў чысценькіх светлых хусцінках. Сярод захінутых жалобай люстэрак, чорных сарочак, сукенак і стужак гэтыя хусцінкі быццам урачысты, свежы подых Радаўніцы. Людзі сталага веку на пахаванне прыбіраюцца, як на свята. Можа, таму што смерць для іх не ёсць канец? Смерць для іх — пачатак. Пачатак новага, яшчэ неспазнанага існавання. Існавання ў бязважкасці святла, імклівым подыху ветру, у летуценнасці мараў...

Захінуўшы (каб бяда не прычапілася) чыстымі хусцінкамі свае акуратна падабраныя сівыя валасы. Кабеты праводзяць у апошні шлях сваю суседку. Рыжэвічыха, цяпер ужо назаўжды сцяўшы знямелыя вусны, ляжыць у труне, ахінутая белапенным цюлем і слёзным маленнем сваіх здранцвелых ад журбы дочак і ўнукаў. Сёння ёй выпраўляцца ў дарогу, якую, нідзе н епадзенешся, давядзецца рана ці позна прайсці кожнаму з нас. Невядомы шлях да вечнасці. Таемны калідор, у якім мігціць запаленая ля партрэта свечка і глуха зачыненае вакно, за якім ужо па-суседску падаюць руку, сустракаюць Рыжэвічыху суседкі — Пятроўна, што адышла ўсяго некалькі тыдняў таму, Каваліха, з якою развіталіся летась...

Пятроўна вырошчвала клубніцы, гуркі ікветкі... Півоні, гладыёлусы, нават ружы. Вырошчвала і прадавала (і ў Мінск на Камароўку вазіла). Збірала на бязбедную старасць і на смерць. Ейны муж памёр рана, дзяцей Бог не паслаў. Усё жыццё спадзявалася толькі на сябе. Ці тое пяць, ці тое дзесяць тысяч сабралася ў яе на кніжцы, калі прыскочыла і праглынула іх усе ненажэрная інфляцыя (глядзі ты, і не папярхнулася!). Праглынула, вальяжна пазяхнула, пацягнулася ды з’едліва пасміхнулася з услаўленых, шанаваных па ўсім свеце працавітасці і ашчаднасці. Па ўсім свеце ды не ў нас... Пятроўне б адпачыць, а яна, ужо хворая, перамагаючы боль у сэрцы, ціск, разам з пляменнікам і пляменніцаю ізноў капала, палола, палівала грады. Палола, пакуль не спаралізаваў яе інсульт. Пляменніца не кінула яе, дагледзела, пляменнік пахаваў. Цяпер яны ўдваіх, таксама немаладыя ўжо людзі, збіралі ў ейным садзе яблыкі. Белы наліў і мэльбу.

Каваліха таксама даглядала сад і гарод, а яшчэ, лічылася, лепш за ўсіх у іхнім гарадку замаўляла ваду і варажыла... Цяпер пасля йнае смерці прыязджаюць па ваду да ейнага сына. Нават са сталіцы.

Пятроўна вырошчвала кветкі, Каваліха лячыла, Рыжэвічыха вучыла. Яна была першай настаўніцай і ў пляменніка Пятроўны, і ў сына Каваліхі.

Я з яе вучняў ведала толькі дваіх. Тоню і Антона. Мае равеснікі. І мусіла ж быць у іх нешта агульнае... Раз вучыліся ў адной настаўніцы. Першая ж настаўніца яна як маці...

Тоня, звычайна вельмі мяккая, чуллівая кучаравенькая бландзінка, усмешлівая і шчодрая, скончыла ў сталіцы медінстытут, і вось павандраваўшы са сваім падцягнутым і надта ж паслухмяным перад вышэйшымі чынамі вайскоўцам-мужам і такімі ж, як яна, кучаравенькімі і яснавокімі дачушкамі па Расіі і Прыбалтыцы, нядаўна вярнулася назад да маці, у гэты, да болю знаёмы ёй, родны гарадок. Цяпер яна працавала ўчастковым тэрапеўтам у раённай паліклініцы, вырошчвала мядовыя настуркі і сама не верыла, што рашылася на развод... А ўся справа ў тым, што пасля таго, як муж звольніўся ў запас і замест строгага кіцеля і пагонаў апрануў вульгарныя шорты з пальмамі і майку “адзідас”. Пачаў вазіць з Польшчы, Румыніі, Турцыі джынсы, красоўкі. Яшчэ ўсялякую дробязь, як пачаў гандляваць, то як усё адно кайданы з яго знялі. Напіваўся, грубіяніў, зневажаў яе. Больш за ўсё яму падабалася пасміхацца з ейна езарплаты. За месяц урач атрымлівае, колькі ён за дзень! Вось табе і залаты медаль, і чырвоны дыплом, высушаныя мазгі... Не стрывала, забрала дзяўчат і дамоў, да мамы. Муж прыязджаў, пасіў прабачэння, але яна пэўна ведала, што варта будзе яму напіцца, і ўсё паўторыцца наноў. А тут, дома, яна быццам выпрасталася і годна ўскінула сваю кучаравенькую галоўку. Яна радавалася, што дзяўчаты вучацца ў той самай школе, што і яна, і вучацца на выдатна, брат паступіў на юрфак, а мама пайшла на пенсію, і цяпер яны разам даглядалі гарод і нават купілі казу. У родным гарадку яе называлі не йначай, як “наш доктар”...

Гэта да яе, першай, кінулася тым страшным вечарам дачка Рыжэвічыхі. Якая, ну быццам адчувала!, прыехала на выхадныя з горада. Але яна, Тоня. Як і “хуткая дапамога”, якую выклікалі суседзі, ужо нічога не магла зрабіць.

— Валявая была жанчына... — зусім недарэчы сказаў шафёр “хуткай”...

— Надта ж не хацела, баялася быць нам абузай, - у роспачы прашаптала дачка.—Зіму ж у нас, у Мінску жыла. А як пацяплела, сюды папрасілася... Мыз сястрой як ні ўпрошвалі, не згадзілася, паехала. А як тут ёй адной... Яна ж і забывацца пачала: ці паела, ці не... І хадзіла ледзь-ледзь... Без кавенькі ні кроку...

Тоня абняла яе і заплакала... Задзень да таго была моцная навальніца. Яблыкі пазбівала... тоня прыйшла да калонкі і бачыць: Рыжэвічыха, абапіраючыся на кавеньку, наўколенцах поўзае па сваім садзе, збірае яблыкі-ападкі... Заўважыа яе, ледзь пераводзячы дыханне, зморана гукнула:

— Тонечка! Можа вазьмі сваім дачушкам яблычкаў... Вунь іх сколькі нападала...

— Дзякуй, - сумелася. Не ведаючы, як адказаць.—У нас жа сваіх, не прыдумаеш, дзе падзець. І сушым іх, і варым. І ўсё адно гніюць...

— Гэта ж надта добрыя, белы наліў, — па-паляшуцку круглячы анчатак, умольна, але з гонарам, сказала Рыжэвічыхаі , не пачуўшы адказу, уздыхнула: — Ну во, каму ні прапаную, усе адмаўляюцца. І суседка кажа: “Свае е...” і ты... Па каму, навошта?..

Тоня ў роспачы хацела ўжо забраць у яе тыя яблыкі. Але ж... І ейная мама гэтаксама поўзала, уздыхала над іхнімі ападкаі. Стрымалася. Панесла два поўныя вядры вады дадому.

А цяпер вось нічога ўжо не вернеш...

Тоня, стоячы пры веснічках, плакала. А антон, з якім калісьці яшчэ ў першым касе Рыжэвічыха пасадзіла за адну парту, толькі панура курыў...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid