UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

Пеця нават завёў сшытак, куды яны пачалі выпісваць самыя важныя і даклвдныя цытаты з царкоўных кніг...

“Чалавек сам сабе нішто, грэшная зямля, “ — сцвярджаў старац Сілуян. “Манах — малітоўнік за ўвесь свет; ён плача за ўвесь свет, і ў гэтым яго галоўная справа.” “дзякуючы манахам на зямлі ніколі не перапыняецца малітва; і ў гэтым — карысць усяму свету, бо свет стаіць малітваю; а калі аслабне малітва, тады свет загіне”.

Цяпер па вечарах, пасля таго, як былі зроблены ўрокі (каб не выхавацелі, каб не станіслава Паўлаўна, што пільна сачылаза тым, каб усе дзве гадзіны адседзелі на самападрыхтоўцы, Пеця з Пашам, вядома ж, адразу б ішлі ў майстэрню), а так, пасля самападрыхтоўкі, часам. І без вячэры, толькі гарбата, - пачыналася іх вечаровае тварэне. Яны слухалі Славу, малявалі ці ляпілі і...

— Ты ведаеш, Паша, — сказаў аднойчы Пеця ўжо ў пакоі, засынаючы, — мне часам здаецца, што мы з табою не столькі Славу малюем і лепім, колькі саміх сябе.

І гэта было праўдай. Яны вельмі змяніліся. І не толькі таму, што адмаўляліся ў сталовай есці мяса, пасціліся, і вырашылі н ехадзіць у цырульню, не стрыгліся. Пеця аддаў свой магнітафон і касеты з яшчэ нядаўна любімымі запсамі, пад якія заынаў і прачынаўся, старэйшаму брату, што вучыўся ва ўніверсітэце. А Павел проста так аддаў аднаму са старшакласнікаў сваю гітару, на якую летась дзяўчаты збіралі ўсім класам... Па вясне адарвацца ад яе не мог, іграў усё, што чуў, а цяпер раптам захацелася цішыні...

Яны не паспелі даляпіць Славу. І малюнкі ў іх тыя, што рабілі самастойна, не атрымаліся. Але на канікулах, калі Павел прыехаў да бабулі, адзінага роднага чалавека, які хоць трохі ціавіўся ягоным лёсам, і да яе ўвечаы заваліўся як заўжды п’яны дзядзька, яе меншы сын, Павел пайшоў не на дыскатэку, ён пайшоў у храм. Там, сярод абразоў, са строгімі суровымі лікамі святых. У сцішаным святле мігатлівых свечак, у саладкаватым дымным водары блукала адно-адзінае імя — Сілуян... І ледзь улоўным рэхам чуўся ягоны мяккі голас: “А вам пры хрышчэнні, пэўна, далі вашыя ж імёны... Пётра і павел былі святымі. Гэта вельмі вядомыя, шаанваныя ў праваслаўным свеце святыя...”

— Слухай, бабуля, а ты не ведаеш, дзе мяне хрысцілі? — спытаў Павел у апошні вечар перад ад’ездам.

— Ды ты няхрышчаны... — уздыхнула бабуля, — неда таго было. Спачатку маці твая правадніцай працавала, а ў мяне ж, апроч цябе яшчэ двое сваіх малых на руках. А потым яна цябе ў Мінск звезла... Паўна, ужо і не памятаеш пра тое...

— Памятаю... Я тварог есці не хацеў. Дык яна мне замкі з тварагу будавала... А потым, памятаю, як на мора мяне вазілі... Я памятаю мора. Сонца садзілася, і хвалі так імкліва перадавалі адна адной, захлыналіся гэтым святлом... А я іх баяўся. Я, малы, так баяўся марскіх хваляў.

Бабуля ўздыхнула:

— Гэта шчасце, што ў цябе нешта добрае ў пакмяці засталося. А як узяў вось гэтую сваю цацачную шабельку і збег з доу, і мы цябе ўсю ноч шукалі па горадзе, памятаеш?

Павел толькі горка ўсміхнуўся. Хіба ж можа ён тое забыць? Тых чужых п’яных. Крыклівых дзядзькоў. Якія падлівалі і падлівалі маме гарэлку. А яна спачатку смяялася, потым раптам упала на счэпленыя на стале рукі. Заплакала і паглядзела на яго, свайго сына, пустымі, халоднымі вачыма. І ён схапіў падораную калісьці бацькам шабельку, каб прагнаць тых брыдкіх, прапахлых потам і перагарам дзядзькоў, але адзін з іх падняўся і, хістаючыся, пайшоў проста на яго. Ён, той дзядзька, быў такі вялізны, і так шчэрыўся бяззубым ротам, рукі цягнуў.. І ён, Паўлік, проста цудам тады выскачыў з кухні ў калідор, збег... І ўсю ноч блукаў па парку, ссякаючы вострай шабелькай траву.

Але цяпер не хацелася таго ўспамінаць. Гэта было балюча, невыносна... І ён сказаў бабулі на развітанне:

— Я не магу ганарыцца маімі бацькамі. Але я хочу, каб яны мною, і ты, бабуля, каб вы ўсе мной ганарыліся, — сказаў і пайшоў спаць. Каб назаўтра вярнуцца ў школу-інтэрнат для адораных дзяцей, у сваю майстэрню.

Але ж, вядома, “свая майстэрня” — гэта было моцна сказана. У Пашы, па-сутнасці, ніколі нічога не было свайго. Ні пакоя, ні ложка (нават бабуля толькі раскладушку яму магла паставіць), ні, тым больш, пісьмовага стала, ці майстэрні. Адзенне ён. Як правіла, даношваў за дзядзькам, які быў усяго на гадоў пяць за яго старэйшы. Нават прозвішча і тое, маці яму выдумала, ці, дакладней, дала чужое, бо хацела забыцца на ягонага бацьку, у памяць пра якога застаался ўсяго тая цацачная шабелька...

Толькі пасля абраду хрышчэння, які аргнізаваў Слава, у яго, Паўла, з’явіўся свой уласны нацельны крыжык. А потым і абразок, які ён павесіў над казённым інтэрнатаўскім ложкам. Цяпер у нядзелю, з дазволу выхавацельніцы ён спачатку са Славам, а потым і см пачаў хадзіць да споведзі... І ён мусіў сам сабе прызнацца, што святар, айцец Міхаіл, быў першым у ягоным жыцці мужчынам, які выслухаў яго, і здавалася, заўжды разумеў... Не павучаў, анват не даваў парадаў, ён вучыў цярпець і врыць. Вучыў маліцца.

Пеця разумеў Паўла, але сам да споведзі хадзіў усяго адзін раз. У Пеці была мама, быў дзед, бацька, які хоць і не жыў з імі, але калі-нікалі прыязджаў да Пеці, цікавіўся ягоынм жыццём. А Паша, калі трэба было пагаварыць, падзяліцца патаемным, цяпер хадзіў у храм, да споведзі. Там, каля храма ён аднойчы сустрэў Славу, які сказаў, што больш не прыйдзе пазіраваць, бо яго запрасілі ў манастыр, у іканапсную майстэрню, але ён абавязкова пагаворыць, а раптам і Паўлу там знойдзецца справа.

І Пвел, і Пеця за некалькі месяцаў адрасцілі сабе даволі даўнгія валасы. Як у Славы. І цяпер, не зважаючы на кпіны. Хадзілі са сцягнутымі гумкамі хвосцікамі. Па-ранейшаму шмат працавалі ў майстэрні і не цікавіліся дыскатэкамі. Па вечарах ім было што чытаць і пра што гаварыць. Не, не толькі пра Бога, але і (жывыя ж людзі, ен старцы!), але і пра дзяўчат. Ды і ў Сілуяна сказана: “Юнак шукае сабе нявесту, а дзяўчына жаніха. Гэта і ёсць зямное жыццё, Богам блаславёнае.”

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid