UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

— Табе памагчы? — гэта мама, за ёю тата. Можна ісці апранацца.

На яе стале яшчэ адзін букет цюльпанаў і бурштынавыя пацеркі. Якраз да яе любімых завушніц. І да новай чорнай аксамітнай сукенкі. Дзякуй, мамачка! Дзякй, татачка! Любыя мае, родныя, дарагія!..

— Якая ты сёння! — Валін Сяргей цалуе ёй руку.

А што ж яны думалі! Сама пашыла. Але няхай думаюць — замежаная.

— Не, не я буду, калі не сасватаю цябе за якога дыпламата! У такіх шыкоўных сукенках толькі н апрыёмы хадзіць. Вучыся, Валюха! — Сяргей глядзіць на Валю, Валя на Сяргея.

Праз месяц яны адлятаюць у Парыж. Валіна гінекалагічная кар’ера канчаецца. Пачынаецца дыпламатычная.

Але час садзіцца за стол. Ліна Сямёнаўна з мужам, Вольга, чамусьці адна.

— Валерка мой зноў на зборы паехаў...

Прыемна пасядзець сярод добра знаёмых, блізкіх табе людзей. Ведаюць, ра што памаўчаць, чыё імя не называць, калі тост сказаць. Усё надзіва смачна, усё чароўна. І ні слова пра раддом і ўвогуле пра медыцыну. Першы глыток за здароўе бацькоў. А яны адразу расчуліліся і пачалі ўспамінаць, як мама паехала працаваць у глухую палескую вёсачку фельчаркаю, а бацька яе правяраў. Правяраў, правяраў ды звёз з сабою. Потым зноў гаварылі пра Парыж. Пра французскую мову, якую Ліда вучыла на курсах, можа, хоць колькі надарыцца папрацаваць за мяжою. Не ў Парыжы, дык у Афрыцы. Дача ж падрастае. Ліна сямёнаўна раз-пораз званіла сваім дзесяцігадовым блізнятам, якія нарадзіліся, калі ў мужа ўжо галава была сівая. І, скажы ты, сама столькі родаў прыняла, і да апошняга не ведала, што блізняты. Вольга ўвесь час гаварыла пра свайго мужа-футбаліста. Потым вывела Ліду на кухню.

— А ў твайго былога мужа хутка, здаецца, малы будзе.

Што ж, хто-хто, а суседка ведае.

— Я табе на тым тыдні пазваню. Глянеш мяне. А то нешта ў мяне не тое...

І пайшлі падрабязнасці. Не за святочным сталом кажучы. Ліда слухала і не слухала. Хоць бы аборт не давялося вользе рабіць! Для яе ж кожны аборт, як забойства. Можа, бог і карае яе, што столькі крыві на руках. Хоць бы не аборт...

Прыйшла Валя. Быццам пакурыць.

— Ты сёння проста цуд! У цябе, пэўна, нехта з’явіўся. Ну, прызанйся! Па табе ж відаць. А чаму ён не прыйшоў?

“Таму што яго няма”, — ледзь не вымавіла Ліда. Але толькі ўсміхнулася. Хай сабе думае, што хоча.

— Я пры Вользе не хацела... Тут мне муж за долары спіраль купіў. Не ведаю, ці цябе, ці Ліну Сямёнаўну папрасіць...

— Як хочаш...

А за сталом ужо чапляліся да Вікі.

— Ну, і як вучышся?

— Нармальна.

— Маме дапамагаеш?

— Дапамагае, дапамагае! — паспяшалася ўставіць Ліда. Дачка і так здранцвела ад залішняе ўвагі.

— Не сутулься! — ляпнула Віку па спіне бабуля.

Тая надзьмулася і яшчэ ніжэй схілілася да стала. Ліда была ў роспачы. Прасіла ж, прасіла маму казаць малой, ды яшчэ пры людзях, толькі кампліменты! Ліда паспрабавала пагладзіць Віку па галаве. Дачка адкаснулася. Ну вось... Усё паўтараецца. І чаго толькі сама яна не выслухала за свае трыццаць пяць гадоў ад бацькоў, потым ад мужа!.. “Ну і тлустая ты ў мянею Проста каровіна!” А ёй здавалася, такое можна гаварыць і кахаючы. Бацькі ж таксама ёй розане казалі.. Можа не так груба, але розане... Жартавалі...

Зноў на кухню.

— Нарэшце, нарэшце твая “п’яная вішня”!

— І хапае ж у яе цярпення такія прысмакі рабіць! — мама лічыць, што гэта марная трата часу.

Валя смакуе першаю. Сяргей таксама прыцмоквае і, абсмактаўшы, акуратна выплёўвае арэшкі. Ліда гэтага спачатку не заўважыла. А, наліўшы ўсім чаю, жахнулася:

— Ды ты што?! Я цэлы вечар закладвала арэшкі ў вішні, а ты іх выплёўваеш?

— А я думаў, гэта костачкі... Ты глядзі, праўда, арэшкі! Амерыканцы такія да віскі з соадвай падаюць...

Віка ўскочыла і ляпнула дзвярыма.

— Вось яны, сучасныя мужчыны! Самы смак, сутнасць, можна сказаць, пасмокчуць і выплюнуць... Дзе ж ім ацаніць сапаўдную жанчыну! Не, у нас табе, Лідка, замуж не выйсці! — ці то жартам, ці то ўсур’ёз сказаў муж Ліны Сямёнаўны.

— Ідзі ты ўжо, ідзі. Нап’ецца, тады балбоча абы-што... — Ліна Сямёнаўна падштурхнула яго да дзвярэй. — а яшчэ кажа: хірургі самыя маўклівыя людзі!

Сргей з Валяю і вольга таксама пачалі збірацца. Сподачак з абсмактанымі арэшкамі атк і застаўся на стале. Давялося высыпаць у сметніцу.

А калі ўсе заснуллі. Ліда пайшла на кухню, узяла эмаліраваную міску, што яшчэ стаяла на падваконні, і нагбом выпіла каньяк. У якім амаль суткі ляжалі вішні. І, скажы ты, не засталося ніякага нават прысмаку.

СМЕРЦЬ НАСТАЎНІЦЫ

У пошуках страчанай годнасці

Сланечнік, абцяжараны безліччу ім самім узгадаваных чарнапузых семак, ужо не меў сілы паварочвацца ўслед за сонцам, пільнаваць гэтую дзіўную, забытую ў сусвеце, самую годную з усіх зорку любові. Бязвольна панурыўшы галаву, ён чакаў канца. А, можа, пачатку! Пачатку свайго новага існавання там... Там, дзе ты нікому нічога не вінны, дзе лёгка дыхаецца і марыцца, дзе можна стаць бязважкім сонечным святлом ці імклівым ветрам, дзе здзяйсняюцца ўсе твае парыванні і мары, бо ты сам, і дух твой і душа ёсць ужо не што іншае, як адзінае парыванне і мара...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid