UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

Можа, збоку і не вельмі было відаць, але ж, жывучы ў адным пакоі, хочаш-не-хочаш, здагадаешся. І Павел ведаў, што Пецю дыханне пераймае, як толькі наблізіцц ада аліны, цемнавокай, воч-вішні, дзёрзкай, а з кім і рэзкай. Калі яна надзявала сваю чырвоненькую сукенку ды абцасікі. Распускала густыя чорныя валасы, не ў аднаго Пеці голаў вяло і ў вачах цямнела. Але хтосьці і ўшчыкнуць яе мог, і камплімент сказаць. А Пеця, той адводзіў пагляд і ішоў куды падалей. Аліна займалася жывапісам у адной майстэрні са Святланай, за якою ці не з першага дня іх вучобы тут, у школе-інтэрнаце, стаіўшыся, назіраў Павел. У яе, Святланы, былі чароўныя, ад прыроды дробна кучаравыя светлыя валасы, што вадаспадам ападалі на плечы, на спіну. І вочы, ясныя. Блакітныя, з прыхаванаю хітрынкай. Але Паўлу здавалася, што ў іх, у гэтых вачах проста бездань невыказаанй пяшчоты. І нават, калі аднакласнікі, настаўнікі, здараался, кпілі з яго няўважлівасці, ці недарэчнага адказу. Яе вочы шкадавалі яго, хацелі суцішыць. А можа, яму гэта толькі здавалася?... Самае ж раптоўнае адкрыццё Павел зрабіў для сябе зусім нядаўна. Святлана прыйшла ў блузцы з глыбокім выразам. І ён убачыў на яе шыі далікатны ланцужок з крыжыкам, маленькае сярэбранае ўкрыжаванне. І ў яго раптам, нічога не мог з сабою зрабіць, з’явілася неадольнае жаданне прыпасці да гэтага крыжыка, да гэтага зацягнутага пацінваю часу ўкрыжавання. Вуснамі прыпасці да гэтага, як яна хвалілася сяброўкам, яшчэ бабулінага крыжыка. Які час ад часу ўздрыгваў, трымцеў, выпадкова трапляючы на самую таемную ямінку, дзе пульсавала жывая жылка, дзе сцішылася ейная душа.

Пра гэт нікому нельга было сказаць. Хіба што на споведзі. Бо на споведзі ён гаварыў усё, і сам баяўся сваёй шчырасці. Айцец жа Міхаіл цярпліва слухаў і раіў не блытаць, аддзяляць сараўдныя высокія, Богам дадзеныя пачуцці ад плоцкіх, нізкіх жаданняў...

Восень скончылася раптоўна. Выпаў снег. Ударыў мароз. А бабуля так і не паспела выслаць яму грошы на чаравікі. Кеды, у якіх Павел хадзіў увесь гэты час, на холадзе ламаліся. Цяпер не тое што ў храм, на пошту не дайсці. Добра, што ў інтэрнаце спальны корпус быў злучаны з вучэбным. І Павел суткамі не выходзіў на вуліцу. І ў адзін з гэтых змрочных (змяркалася ж зусім рана) халодных дзён у Святланы быў Дзень нараджэння. І яна. Як заўжды, запрасіла да сябе ў пакой на гарбату ўсіх, хт о вучыўся з ёю ў жывапіснай майстэрні. Пра гэта Павел даведаўся ад Пеці, які таксама атрымаў запрашэнне. Па ўсім відаць, Святлана яму сімпатызавала. Пеця пайшоў купляць кветкі, а павел, пракаўтнуўшы крыўду і боль, пацалаваў свой уласны нацельны крыжык, які падарыў яму ў дзень хрышчэння слава, накінуў на плечы куртку і вырашыў, не чакаючы Пеці, вярнуцца ў майстэрню. Вядома, каб былі грошы, ён і без запрашэння б зайшоў, павіншаваў Святлану, падарыў ёй белую ружу. Не. Гэта мроі. Трэба хутчэй ісці маляваць, ці ляпіць.

Але ж ёсць Бог на свеце. Насустрач яму з паўзмроку калідору выйшла іх новая настаўніца французскай мовы. Якую яны між сабою ніколі па-бацьку не называлі. Толькі Марынка. Дык вось, Марынка несла ў руках букет... белых ружаў... У яго перахапіла дыханне. І ён ужо хацеў рашыцца і папрасіць яе, але марынка сама спынілася і, выбраўшы з букета адну кветку, працягнула яму:

— Павел, калі ласка, вазьміце, пастаўце дзе-небудзь у сябе. А то запрасілі на юбілей, я купіла сем ружаў, а адна апала. Шэсць жа дарыць не будзеш.

І яна ўсміхнулася, хораша так, лёгка.

— Вы чараўніца... Проста чараўніца...—сказаў ён першы свой у жыцці камплімент і таксама ўсміхнуўся ў адказ.

Трэба было, вядома, пераапрануцца. У спартыўным касцюме ісці на дзень нараджэння да дзяўчыны нядобра. Але ж. Ён, Павел нязваны. І сядзець за сталом не будзе, ён увогуле проста пакліча яе ў майстэрню і падорыць

Гэтцю ружу. А цяпре можна паставіць яе ў бутэльку з вадою. І пачакаць, пакуль сцямнее...

З вакна пачало павольна нацякаць спачатку ліловае. Потым цёмна-сіняе густое святло. І чым цямней рабілася, тым больш выразна выяўляла сваё снежна-белае пяшчотнае аблічча ружа. Павел не адрываў ад яе вачэй. І яму здавалася, што ён бачыць, як яна распроствае свае пялёсткі, пацягваецца, усміхаецца. І ў нейкае імгненне яна пераўтварылася ў дзяўчыну, у тую, якую ён бы мог высекчы з мармуру. Парзрысты, халаднаваты, гладкі на дотык мармур і бясконцыя дробныя хвалі яе валасоў... Рэзкае святло вырвала паўла з гэтае мроі, з гэтага сну...

— Ты чаго ў цемры сядзіш? — здзівіўся Пеця. — Можа, пайшлі са мною да Святланы?

— Яна мяне не зарашала... — ціха сказаў Павел.

— Але ж гэтая ружа для яе? Дзе ты яе, дарэчы, узяў? Я ажно на праспект з’ездзіў, і нідзе ружаў не знайшоў.

— Ты ідзі, Пеця, ідзі...

— Ну, як хочаш...

Пеця забраў прыгожа запакаваны падарунак. Які, аказваецца, хаваў тут, пад сталом і выйшаў...

А праз некалькі хвілін услед за ім пайшоў Павел. Ён так і не рашыўся ўзяць з сабою ружу.

Ад хвалявання яго хапіла толькі на тое, каб пастукацца ў дзверы, і папрасіць Святлану выйсці. Яна ледзь стрымала смяшок, які зараз жа завіс у ейным кпіне-паглядзе, паціснула плячыма і, узяўшы за руку аліну, выцягнула яе з-за стала разам з сабою. Як толькі яны выйшлі ў калідор, за дзвярыма ў пакоі рассыпаўся зняважлівы смех. Гэты смех арэхавым рэхам гучаў у Паўла ў вушах, пакуль яны ішлі ў мастацкі корпус, да майстэрні — ён у кедах і спартыўным касцюме наперадзе, Святлана з алінай, заручкі ззаду. Ключ, як заўжды, доўга пракручваўся ў замку, не адмыкаў. Нарэшце дзверы паддаліся. Павел зайшоў першым, хацеў усё зрабіць у змроку, але чамусьці запаліў святло. Узяў ружу, рэзка выхапіўшы яе з бутэлькі, працягнуў Святлане і ... збіраўся ж нешта сказаць, нешта вельмі важнае, але падняў вочы і ўбачыў, што Святлана заружавелася. Яна цяпер не была падобная на белую ружу і паглядала кпліва, зусім не так яму марылася, зусім не пяшчотна.

І яму адразу зрабілася ніякавата. Ён адчуў недарэчнасць свайго зношанага, запэцканага глінай спартыўнага касцюма, падраных кедаў, сабраных у хвосцік валасоў, і белая ружа чамусьці зніякавела, сцялася, і яму нават падалося, падвяла ў яе тонкіх пальцах... Павел не пачуў, ці сказала Святлана дзякуй, ен заўважыў, як выслізнула з майстэрні аліна. Ведаў толькі, што Святлана незапрасіла яго да сябе. Ён застаўся. Але па тым, што праз некалькі хвілін у майстэрню вярнуўся Пеця, па ягоным спачувальынм паглядзе ён нават не зразумеў, адчуў, як яго і ягоную ружу там, у Святланы абгаворвалі. Ды што там, яны здзекваліся, абсмейвалі так, што Пецю зрабілася ніякавата, і ён вымушаны быў пайсці...

Адзіны чалавек, хто тады, за сталом паводзіў сябе чалавечна, была Аліна. Яна спыніла смех сваім ціхім:

— А я б была шчасліваю, каб мне хто-небудзь падарыў на дзень нараджэння белую ружу.

І выйшла. А ўжо потым выйшаў Пеця.

Але тады ён так і не адважыўся да яе падыйсці.

А Павел цяпер штодня, ад сняданку, і да вечара быў пад прыцэлам некалькіх пар кплівых вачэй. Аданкласніцы, ды і аднакласнікі, з тых, што былі на дні нараджэння, і тыя, каму расказалі, стралялі ў Паўла, ён гэта адчуваў скурай, яны стралялі ў яго і іранічнымі позіркамі, і смяшкамі, і жэстамі. А то і словамі... “І на якой памыйцы ён табе, Светка, тую кветку занйшоў?!” Душа ўжо была як рэшата. А яны ўсё бачылі, адчувалі. Як яму балюча, і не сунімаліся.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid