UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:
2. Воблака, возера, храм...

У беспрытульнага вандроўніка Уладзіміра Набокава ёсць цудоўнае апавяданне “Воблака. Возера. Вежа...” Змучаны калектыўнаю вандроўкай, “адпачынкам” на чале з важаком, спевамі хорам і прымітыўнымі гульнямі, герой гатовы кінуць усё дзеля таго, каб назаўжды пасяліцца на пастаялым двары, у пакоі, з вакна якога відаць воблака, возера, вежу — прывід абсалютнай гармоніі, прывід шчасця...

Алена паднялася па скручаных у спіраль рыпучых дубовых прыступках і ў расчыненым напята вакне ўбачыла воблака, возера, у якім патанаў ягоны адбітак, і храм, касцёл, які люстраваўся не толькі ў возеры, але і ў разгорнутай, як кніга, шыбіне. Мястэчка засталося далёка ўнізе. Мястэчка?

А можа, гэта і быў ейны родны гарадок, той самы гарадок, у які яна ніяк не магла даехаць? Толькі адсюль, зверху ёй цяжка пазнаць яго... Цяжка пазнаць гэтае возера, воблака і нават храм...

“Такіх, вядома. Краявідаў у сярэдняй Еўропе колькі заўгодна, але менавіта, менавіта гэты, па невыкзнай і непаўторнай дапасаванасці ягоных трох частак, па ўспешцы ягонай, па нейкай таемнай цнатлівасці, - каханне маё! Паслухмяная мая! — было чмсьці такім адзіным, іродным, і даўно абяцаным, так разумеў таго, хто глядзеў...” — набокаўскія словы рэхам запаўнялі пустую майстэрню... На карціне, што стаяла ля сцяны, было тое самае расчыненае вакно з адбіткам касцёла ў шыбіне, было возера, воблака, храм... Алена прыўзняла сваю важкую аксамітную сукенку (вішнёвы аксаміт у колер яе прагных да пацалункаў вуснаў), — асцярожна падыйшла да мальберта. Там стаяла пакуль што яшчэ зусім белае, як снег, як першы снег, як неруш, белае палатно. Рыжабароды Фаўн паставіў яго і пайшоў мыць пэндзлі. Які ён быў дзіўны гэты Фаўн. Як стары валун мохам, з ног да галавы парос рудым валоссем. Ды яна ўжо ведала, яно, гэтае валоссе зусім не шорсткае, і, калі яны разам, так прыемна, мякка казыча цела... Хто яна тут, у гэтай сядзібе, у гэтым недабудаваным замку? Гаспадыня ці, можа, палонніца? Фаўн купляе ёй жамчужныя, смарагдавыя, рубінавыя калье і дыядэмы, апранае ў аксаміт, шэра-блакітнае, чорна-бурае футра, ён лашчыць яе, нават паглядам так лашчыць яе, што ўсё ў сярэдзіне замірае, і рубіны на ейных пальцах ператвараюцца ў вішнёвае жэле...

Але пайшоў дождж. І Алена ў тым самым сваім вішнёвым аксаміце і залатых сафьянавых туфліках выбегла на двор, на вуліцу, а потым зноў, каторы ўжо раз зайшла ў выкладзеную з камянёў, са звычайных рознакаляровых валуноў браму... У дождж чорныя, шэрыя, ружовыя, жаўтлявыя камяні пачыналі гучаць кожны сваім колерам... Гэта былі ўжо не прыдарожныя валуны, а самцветы... А калі прыгледзецца — у кожнага быў нават свой твар, сваё непаўторнае аблічча... Хто ведае, можа, сярод гэтых камянёў ёсць старыя паганскія ідалы...

А пасярод двара, на смарагдавай бліскучай траве сядзеў элегантны чорны сабака. І ён таксама быў высечаны з каменю. Раптам алена адчула, што ёй хочацца піць, нясцерпна хочацца піць. Але ж студня, акуратна абкладзеная камянямі, з моцнаю дубоваю аканіцаю студня, зачынена на замок. І, каб адчыніць яе, трэба вяртацца ў замак, падымацца па лесвіцы і выпрошваць у рыжабародага Фаўна ключ.

Алена разявла рот, паспрабавала лавіць дажджавыя кроплі, але яны высыхалі на вуснах, у роце, яны выпараліся, знікалі, быццам і іх загаварыў, зачараваў рыжабароды Фаўн.

І тут сабака, каменны чорны сабака міргнуў сваім бліскучым вокам, пацягнуўся, завурчэў і кінуўся, прыпаў да ейных ног...

— Караль, Караль, я прашу цябе, прынясі мне ключ ад студні, я вельмі, вельмі прашу цябе, — шапнула яна сабаку на вуха і той, здаецца. Зразумеў. Гаўкнуў і вялікімі прыгожымі скачкамі пабег да замка... Яна засталася чакаць у двары, пад дажджом, які не наталяў смагі... Кроплі ападалі на траву. Але зямля, дзіўна, зямля заставалася сухою, і кветкі, засыпаныя брыльянтамі дажджынак мядовыя настуркі і аксаміткі вялі на вачах...

— Караль, Караль, дзе ты? — паклікала яна, але словы перасядалі ў перасохлым ад смагі горле... І раптам, як усё адно нехта штурхануў яе... А як жа дзеці, іх з Фаўнам дзеці... А што, калі раптам і яны паміраюць ад смагі. І, прыўзняўшы сукенку, яна пабегла да другога ўваходу, яна нават не ўзбегла, узляцела па скручаных у спіраль дубовых прыступках і расчыніла дзверы ў дзіцячую спальню...

Дзеткі ціхамірна спалі ў сваіх чысценькіх пасцельках. Дзве дзяўчынкі і два хлопчыкі. Шэсць гадоў іх з Фаўнам шчаслівага жыцця. Яна памятала пра кожнага з іх, яна памятала ўсё да драбніц... Памятала, як Вінцэсь любіў гуляцца з яе грудзьмі, называючы адну куркай, а другую пеўнікам. Памятала, як Хрысціна, калі яшчэ ляжала ў калысцы, пачуўшы, як яна, Алена, іграе на раялі “Месячную санату” Бетховена, арптам пачала падпяваць ёй. Яна перастала іграць. А дзяўчынка ўсё спявала і спявала. Ціхенька, ледзь чутна, але зусім дакладна... Цяпер Вінцэсь ужо чытае тоўстыя кніжкі, а Хрысціна сама іграе на раялі... А Казімір, не, гэты ніколі не гуляе з яе грудзьмі, саромеецца і ўцякае, калі застане яе анват у наўпразрыстай начной сарочцы. А Каміла, самая меньшая, яна так любіць маляваць... Крэйдаю, алоўкамі, фарбамі... Фаўн дазваляе ёй маляваць нават на сценах. І любіць, спраўды, Камілу ён любіць болей за ўсіх...

І раптам Алена зразумела, нават не зразумела, адчула, адкуль у яе гэтая смага, — і чаму баіцца яна ісці да Фаўна па ключ. Яна зноў цяжарная. А тут, у дзіцячым пакоі няма больш дзе паставіць ложкі... Значыць, яна ўсё ж зацяжарыла ў той светлы, пяшчотны, сонечны дзень, у тую мяккую, аксамітную месячную ноч, калі яны з Фаўнам разам, у адно-адзінае імгненне адчулі бяздонную слодыч вечнасці... Значыць, цяпер яна носіць у сабе і той пяшчотны дзень, і тую месячную ноч, і самую вечнасць, і ў іхняй сям’і назаўжды ўсталююцца лад і гармонія. І, хто ведае, можа, паступова гэтыя лад і гармонія расцякуцца, нябачнымі промнямі, хвалямі разыйдуцца па ўсім свеце...

Але не, Алена ведала гэта, адчувала, Фаўн не захоча болей дзяцей. І гэтых вось адсяліў у самае дальняе крыло замка... Каб не заміналі яму працаваць і адпачываць... Хіба што Каміла пакуль што яшчэ можа бегаць да яго, калі захоча, лашчыцца, цягаць за вусы, баарду і нават ездзіць на шыі... ён так любіць яе, бо даўно вырашыў, што яна будзе апошняй... Апошняй...

Сабака, Караль, лашчыўся ля ейых ног, заглядаў у вочы, працягваў заціснуты ў зубах залаты ключык ад студні... Але ёй ужо расхацелася піць. Ёй зусім расхацелася піць, бо там, усярэдзіне, сцялася ў прадчуванні немінучай смерці яшчэ ненароджанае дзіця, якое мусіла прынесці ў гэты свет столькі радасці, пяшчоты, гармонію, лад, вечнасць...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid