UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

Таму, хто памёр, наўрад ці дадзеная магчымасць бачыць, чуць нас, жывых... Адзінае, што ён сузірае — гэта неба, гэта вечнасць... але ж неяк яны, памерлыя, падтрымліваюць нас, жывых... Але ж праз гэтую вечнасць, якую наталяюць душы памерлых, праз гэтае неба і гэтыя шапатлівыя верхаліны бяроз, тыя, што адыйшлі, спагадаюць, а калі і дапамагаюць нам, тым, хто застаўся. Я веру ў непадзельнасць усяго існага. У тое, што моцны дух і чулая душа здольныя пераадольваць прастору і час, здольныя тварыць цуды і пасля смерці...

Колькі ж я праседзела вось так, наўколенцах, абхапіўшы знямелымі рукамі поўнўую жытняга зерня слязніцу, на бацькавай магіле?.. Жыта прарасло. Пругкія зялёныя свечачкі ўпарта цягнулмя да святла, да сонца, у вечнасць...

2. Сякера. Незагойная рана хлусні

Смерць вядзе за сабою смерць... Хто наклікаў бяду? Мама тым, што пры жывым мужу хадзіла, як удава, у чорным? Ці я тым, што знямела, заснула тады на Ганчаровай магіле і паверылі. Паверыла ж таму свайму мроіву? І цяпер я гэтаксама наўколенцах стаю ля свежай магілы таго, хто быў жа, усё жыццё быў мне за бацьку і не зводжу вачэй, не рашаюся ўзяць у рукі сякеру, якую нехта паклаў яму пад крыж. Я не рашаюся ўзяць яе ў рукі, бо на самым вастрыі вузкага ляза скрозь наросты іржы смалою, жывіцаю праступае, сочыцца, спякаецца ў кроплі кроў...

Я не хачу, я не магу паверыць, што ён сапраўды кінуўся на маму, што хацеў засекчы, і да крыві параніў яе...

Пасля таго неадольнага мроіва, якое адкрыла мне таямніцу майго нараджэння, мяне пачала вабіць гліна. Я чула ейны пах, ейны вільготны водар. І рукі мае, здаецца, нават у сне ляпілі, выцягвалі з яе то гладышы, то гаршчочкі, то бунькі. Але я глушыла ў сабе гэтую цягу, гэтае рэха магільнага мроіва. І на людзях, і сам-на-сам гарнулася, лашчылася да свайго названага бацькі Каваля. І ён адказваў мне тым жа... Па некалькі разоў на дзень бегала я да яго ў кузню. То несла трайнічок з падабедкам, то збанок халоднаг аквасу ці малака. Бегала, каб убачыць яго, вогненнага, у кучарах агню... А па вечарах мы заручкі вярталіся дамоў, шапталіся, дурэлі... Ну проста, як закаханыя. А може, гэта я і праўда закахалася ў яго, майго сапраўднага ж, толькі названага бацьку?.. людзі, хто зайздросціў, а хто і цешыўся, гледзячы на нас. Толькі мама... Яе раздражняў, злаваў наш настрой, нашая весялосць, нашая гарэзнасць... Пасля Ганчаровае смерці, і гэта на вёсця ўсе бачылі, усе заўважылі. Яна не здымала чорнай жалобанй хусцінкі. А мой названы бацька, мой Каваль рабіў выгляд, што нічога не адбываецца, усё ў нас па-старому. Толькі аднойчы, сёрбаючы ўвечары сыраквашу з крышанымі гуркамі і кропам, ён раптам з нейкаю глыбокаю сумнаю ўсмешкай. Як бы нават не ўсмешкаю — уздыхам, сказаў:

— Што ж, жонка, ты пэўна ўсё... зусім састарэла... Як калісьці твая балотная бабулька, чорнай хусткі зусім не здымаеш... Мож, ужо й варожыш цішком, га?

А мама, мама выхапіла з ягонае рукі лыжку і стукнула ёю па місцы:

— Маўчы!

І яго, і яе заліло тлустымі кіслымі пырскамі...

— У-у... Як я цябе ненавіжу...—засіпела мама і, не выціраючы твару, выбегла на двор...

А бацька збялеў... Так-ак, ён, нават узімку, без сонца падпечаны ля свайго горана, раптам збялеў... я не ведала, што рабіць, ускочыла, падала яму ўціральнік, і ён, не даядаючы, моўчкі ўстаў з-за стала. І пайшоў. У сенцы, дзе з вясны спаў адзін на саломе...

А потым, за некалькі дзён да таго, як яго забілі, ён падарыў мне вось гэта... Маленькую манетку на далікатным, толькі ён умеў рабіць іх такімі, ланцужку... Ён сказаў, што яна будзе ахоўваць мяне лепш за крыжык... Але я нашу і тое, і тое. На ўсялякі выпадак. На гэтай манетцы з аднаго боку, бачыце, змяіны цар у кароне. Галава ў яго чалавечая, а замест цела выгнутым па ходу сонца крыжам чатыры змяіныя хвасты. Змяінае кубло нашых неадольных пачуццяў. Хто не ведае, як раптам вось тут, у грудзях пачыае пульсаваць, сціскаць цябе. Туманіць вочы невыказная ласкавасць і прага спазнання. Яе немагчыма зацугляць, супыніць, стрымаць, яна выліваецца цераз край, віруе і джаліць, як змяя..

Але тут, з другога боку на змеявіку, тварам да людзей — Святая Маці Марыя. Яна мусіць дапамагчы кіравацьнават самымі патаемнымі, самымі цёмнымі маімі пачуццямі.

— Ад яе зыходзіць нябесная чысціня, — я чую, як рэхам ажывае ўва мне бацькаў голас, - пакуль яна з табою, ніхто ніколі не пакрыўдзіць цябе, мя дачушка... Мая дачушка...

Варта толькі перавярнуць гэтую манетку змяіным кублом да людзей і пачцц вырвуцца з-пад маёй улады. Будзе шмат слодычы, але слодыч тая станецца атрутаю, скалечыць, апаганіць і душу, і ўсё жыццё... Не, Маці Марыя, святая абаронца нашая, захіні, захіні ад усяго благога, ад зайздрасці, хваробаў, ад хлусні...

Я кранаю манетку, і зноў нейкая невядомая сла вырывае мяне з майго жыцця і кідае ў іншае, маміна... Ізноў я бачу і чую тое, што, можа, ніколі не хацела б бачыць і чуць...

Гэта той самы дзень, калі бацька падарыў мне гэты змеявічок... Той самы дзень... Мама здымае з галавы непрыветную чорную хусцінку і садзіцца побач з Кавалём. Ён адкладае ўбок новую, толькі завостраную сякеру, якую з замілаваненм пагладжваў, нават як бы лашчыў, і прыгарнуў, прытуліў маму, і яна прыпала да ягоных грудзей. Чорненькая насцярожаная птушачка пад моцным крылом кучаравага, вогненна-рудога казачнага звера з такімі задумлівымі, мяккімі блакітнымі вачыма.

— Я зрабіў для нашае дачушкі манетку-змеявічок, — ціха вымавіў бацька, — Кажуць, што яны здымаюць, сунімаюць ганебную жарсць... І засцерагаюць ад бяды. Лепш за крыж. Мне так хочацца, каб яна была шчалівейшаю за нас... Каб ёй шанцавала. Мая дачушка... Наша з табою дачушка...

Ён слізгануў рукою па маміным калене, прыўзняў край ейнае сарочкі, і нахінуўся, прыпаў да ейных грудзей. Водар мяты і хмелю... і вочы ў яго затуманіліся, наліліся слязьмі...

А мама вывернулася, ускочыла, абцягнула падол, завязала матузкі... У яе вачах мірганула нешта вострае, нядобрае. Бровы ўзмахнулі крыламі...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid