UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

* З сучаснага гумарыстычнага слоўніка: БІЧ — былы інтэлігентны чалавек, што жыве на сметніку.

3. Залюстроўе

СЛЯЗНІЦА ДУХУ

Паганскія экспрэсіі

Сплыў, выпарыўся са старога парку, з па-над рэчкі густы мядвяны водар. Ліпы стаміліся. Знемагліся ад уласнае квецені. Лета саспела. Для крамяных баравіковых ранкаў і белага наліву, для пераднавальнічнае задухі і трывожнага цінькання цвыркуноў. На досвітку жаўтаротыя гарлачыкі прагна ловяць знобкі ранішні туман. Потым увесь дзень смокчуць, самі сябе ратуючы ад бязлітаснае, важкае спёкі. Маленькія жывыя сонейкі халоднага бязмежнага сусвету.

Сёлета нашыя суседзі Рыжкевічы пасеялі недзе каля лесу палоску жыта і палоску пшаніцы. Зжалі. А сёння везлі на возе паўз наш двор і зачапілі, зламілі сліву. Цэлая голька неданошаных. Зялёных бубак безнадзейна апала ў пыл. На дарогу. Слівы адразу сцяліся, сшарэлі. Ператварыліся ў нікому непатрэбныя прыдарожныя каменьчыкі.

А Рыжкевічы ўжо ўсёй свм’ёю дружна расстаўляюць, парадкуюць ля свайго штыкетніка снапы. Душна. Сівы Рыжкевіч папраўляе ўслед за сынам і жонкаю прыткнутую да плота збажыну і строга, сурова бліскаюць ягоныя настаўніцкія акуляры. Ён пазірае на неба. Лепш было адразу складаць пад навес. Жонка, і ў свае сівыя гады падцягнутая, рупная, паспяшае. А сын, самы ж меньшы, Сымон, бы наўмысна, марудзіць. Возьме сноп і нясе яго павольна, разважна — думае. Прыткне да плота ізноў стаіць—думае... Яму б як бацьку пайсці ў настаўнікі. А ён пасля арміі застаўся на будоўлі. Па вечарах зачыняецца ад усіх і чытае. Кніжкі, часопісы. Што ў бібліятэцы бярэ, што купляе, што выпісвае. І ўсё больш па гісторыі. Чытае і думае. Толькі што пагаварыць яму тут зімою дык і зусім няма з кім. А летам прыходзіць да нас. І ўчора ўзгадаў раптам, як яшчэ школьнікам корпаўся (гэта ягонае слова) ў курганах на тым беразе рэчкі і адкапаў, прынёс дахаты спачатку падобную на гаршчок гліняную пасудзіну (кажа, па чарапках склейваў), потым іржавую сякеру без дзяржальна і пару бурштынавых пацерак...

— Той гаршчок, я потым у часопісе вычытаў, — няспешна дзяліўся з намі Сымон, — слязніцаю назваецца... Яно ўсё недзе ў мяне ў гаражы ляжыць. У хату несці асцерагаюся. Я тады малы. Дурны быў. Нядобра гэта ў чужых магілах корпацца. — нечакана дадаў ён і шчэ нешта хацеў сказаць ці папрасіць пра што, але жонка пазвала яго вячэраць і ён затушыў цыгарэту, развітаўся.

Жонка ў яго, Таццянка, не перадаць якая спрытная, увішная. Летась і цяжарная была, а ўсё адно ўвечары ці ў выхадныя і зраніцы яны з Сымонам на веласіпеды — і ў лес. Толькі хусцінка бялюткім пялёсткам трапеча на галоўцы. Вёдрамі чарніцы, маліны, дурніцы і, вядома ж, грыбы, лісічкі, вазілі. І яшчэ кветкі, зёлкі нейкія. Ахапкамі. Не, такой, як у Таццянкі духмянай гарбаты я болей нідзе не піла.

Цяпер у іх двое дзетак — Юлька, ёй, пэўна, годзікаў шэсць, і Міхаська. Усе спяшаюцца, каб хутчэй вызваліць каня. А Юлька круціцца пад нагамі, хаваецца ў збажыну, сама сабе смяецца, сама сабе прыпявае:

На вуліцы мокра, А на ганку суха, Выйдзі, выйдзі да мяне ты, Мая харашуха! Ой, выйдзі, выйдзі! Ой, выйдзі, выйдзі! Ой, выйдзі, выйдзі, Мая харашуха...

Падпечаная на сонцы, як булачка, вяртлявая яснавочка, выслізвае з пшанічнага снопу і ейныя валасы сплятаюцца з пшанічнымі каласкамі... Ой, выйдзі, выйдзі... Зманліва, гарэзна мірганюць незабудачкамі ў саламяным павуцінні Юльчыны вочкі...

А я сяджу на сваім ганку, нанізваю на нітачку саломінкі, майструю саламянага павука. Павешу ў хаце і буду лавіць сонца... сонечныя промні. Сонца зазірне ў вакно і заблытаецца ў ягонай вытанчанай пругкай павуціне. На шчасце.

Сымон прыткнуў да плоту апошні сноп і, забраўшы ў Таццянкі каляску з Міхаськам, рашуча крочыць да нас.

Залатая саламяная канструкцыя кружыцца, плыве ў маіх руках... Адмыслвоая карункавая клетка для сонца. Але ж хіба можна злавіць, утрымаць святло? І я гляджу скрозь павука на Сымона з сынам. Жывая, рухомая ідылія ў імглістай сонечнай раме. Павешу яе пакуль што вось тут, на цвік, пры дзвярах, дзе звычайна сушыцца кмен. Сымон заязджае з Міхаськам у двор.

— Дык, я, можа, прынясу вам тыя мае чарапкі? Можа, вы там у Мінску ў музей іх здасцё? — Сымон глядзіць на мяне так. Што я не магу пярэчыць. Вочы ў яго блакітныя, але пагляд нейкі важкі, з-пад ілба. І сам ён лаўганосы, мажны, нагадвае старога драўлянага ідала. Такому не адмовіш.

Сымонавы рэліквіі каменем аселі н амаёй душы. Я не разумела яшчэ чаму, але мне хацелася вынесці іх з хаты. І. Пэўна, я так бы і зрабіла. Але... Вецер рэзка шоргнуў шыбінаю, ледзь утрымала. Неба імкліва цямнела. Важкая парнасць налілася дажджом. Рыжкевічы хапком пераносілі збажыну пад навес. У трывожным пераднавальнічынм святле жытняя салома злівалася з сівымі валасамі Рыжкевічыхі, Сымонавай маткі. Яна несла цэлае бярэма, не зважаючы, што хусцінка саслізнула, упала ў пыл... Мудрасць сівізны — мудрасць жыта, мудрасць чорнага хлеба. Сымон разам з бацькам парадкаваў снапы. Убачыў мяне ў вакне і неяк нядобра ўсміхнуўся, уздыхнуў. Я зачыніла вакно і саламяны павук варухнуўся, застыў пад столлю перад атуленым вышываным ручніком абразом. Маці Божая трохручніца, што ўжо амаль стагоддзе бароніць гэтую хату ад агню, ад навальніцы. Цяпер пад ёю на белым абрусе — Сымонавы знаходкі. Я кранаю шурпатую, цёплую, сшарэлую ад часу слязніцу... Сякера хоць іржавая, але ж ёю можна й параніцца... а бурштынавыя пацеркі... Дзіўна, яны мяккія, ліпкія... І пахнуць жывіцай... З вакна наплывае іррэальна рэзкае, важкае эльгрэкаўскае святло. Нарэшце бліскавіца рассекла няпэўнасць.

О, я ведаю, чаму Сымон так хацеў пазбыцца гэтых сваіх знаходак...

Яны зводзілі душу ў іншы час, у іншы свет. І не ставала сілы супроцьстаяць іхняй волі...

1. Слязніца духу.

Яна нават з выгляду цёплая, шурпатая і лёгкая. Поўная зерня яна стаіць у нагах ля свежай. Толькі засыпанай магілы. Так пажадаў нябожчык. Так пажадаў Ганчар. Каб у яго ў галавах укапалі драўляны крыж, а ў нагах паставілі вось гэты, поўны зерня, вылеплены ім шмат гадоў таму гаршчочак. Слязніцу духу...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid