Багданава Галіна
Шрифт:
— Я жа прадупраждал тваю мамашу. Я жа вас прадупраждал, што еслі будзеш яшчо скрыпець...
Калі яна, вясёлая, з торцікам, падышла да сваіх дзвярэй, Ларык бледны, з заплюшчанымі вачыма, сядзеў, падцягнуўшы свае худзенькія, вострыя каленькі, на бетоннай падлозе. Ягоныя рукі, ягоныя пальчыкі. Усе ў крыві, бездапаможна звісалі долу. Белая сарочка, камізэлька, шорцікі і нават аксамітны “матылёк” — усё было запырскана крывёю. Побач пры дзвярах ляжаў расчынены футарал са скрыпачкай... Таксама ліпкі ад крыві...
Пакуль прыехала “хуткая”, выклікаць якую Алена бегала ў тэлефон-аўтамат, Ларык спачатку сам, потым з ейнаю дапамогай памыўся і пераапрануўся. Бедны, ён так і не паспеў у прыбіральню...
Ларык дрыжэў, трымцеў і маўчаў... Ні слова не казаў пра тое, хто яго так. І толькі доктару, строгаму, іранічнаму барадачу, ужо ў бальніцы. Прызнаўся, што дзядзя-сусед заціснуў яму пальчыкі ў футарал і стукнуў па ім нечым важкім. Алена, пачуўшы, страціла прытомнасць...
— Чаму ж ты не крычаў?! Чаму не крычаў?! — пустым, нікому цяпер непатрэбным рэхам па пустой цёмнай кватэры гуляла, білася аб голыя сцены, аб голую падлогу, аб столь з лямпачкамі без абажураў, камяком перасядала ў горле ейная роспач...
І тады яна ўстала, і не чакаючы, пакуль выплыве месяц, вобмацкам адшукала, уставіла патрэбную касету, уключыла магнітафон. І на ўсю кватэру, на ўвесь дом, на ўвесь свет загучала тая самая мелодыя, якую яна чула ад дзеда, і якою Ларык вітаў узыход сонца... Яна паспела, запісала яе цішком на магнітафон. Ларык іграў дзедаву мелодыю...
І дах паплыў. І яна зноў апынулася ў сваім уласным доме. У сваім уласным палацы... І зоркі засвяцілі ёй проста ў вочы. І сярод іх была адна-адзіная, та самая, з якой пачыналася ейная сцяжынка ў арй...
Нехта званіў у дзверы, нехта біў па батарэі, а яна не чула. Яна бегла па сваёй, толькі ёй вядомай сцяжынцы. Яна бегла да свайго дзеда Ларывона, яна бегла да свайго Ларыка. І ніхто ніколі не супыніць яе на гэтым шляху...
Анатомія аднаго рэферэндуму
Беларуская мова ў перапоўненым тралейбусе. Які толькі што лдзь сашчапіў за алеснай спіною дзверы, гучала, як нейкі ірэальны, нябесны ўздых Дзевы Марыі.
— Вы на наступным прыпынку сыходзіце?
Дзяўчына пыталася не ў яе, у жанчыны ў жоўтым пухавіку, што стаяла на прыступку вышэй, і тая ажно перасмыкнулася:
— Ты что, не можешь по-человеческі спросіть?! Я по-белорусскі не понімаю!
—Неміга. Следуюўая остановка...
— Я на сваёй зямлі. І гавару так, як мусяць тут гаварыць усе, і ы таксама, — звонка сцебанула дзяўчына і праціснулася, выскачыла з тралейбуса.
Алеся не паспела яе разгледзець. Толькі праляцеў, мякка сплыў ліловы плашч... І салодкі, язмінавы водар парфумы...
— Грубіянка! Хамка! Вы только посмотріте, какая хамка!
Жанчына ў пухавіу, — плямамі, плямамі, налівалася чрванню. Яна пасунулася, даючы Алесі месца і чакаючы яе падтрымкі. Алеся, не падымаючы вачэй, праціснулася, праслізнула да вакна, да кампосцера, прабіла талон, зачапілася за поручань... У сярэдзіне ў яе ўсё зайшлося. Душу сцебанулі плёткай. Балела, пякло нясцерпна. Ды не толькі ад кінутых услед незнаёай дзяўчыне ў ліловым плашчы абразлівых слоў. Ад сваёй уласнай нематы. Ізноў яна, як і ў школьныя гады, не можа рашыцца загаварыць з незнаёмым чалавекам па-беларуску. Ізноў гэтая брыдкая. Слзкая дваістасць. І ў тралейбусе, і ў краме, і ў паліклініцы. Не, яна не такая. як гэтая раз’ятраная ўчырванелая кабета ў пухавіку. Але і не такая. Як дзяўчына ў ліловым плашчы. Яна шэрая нямая нікчэмнасць...
У анёла-ахоўніка Крылы спякліся. Абгарэлі. І косткі тырчаць, як шыпы...З самага ранку гэтыя навязлівыя радкі вярэдзілі яе падсвядомасць. І цяпер, калі за тралейбусным вакном у стомленай восеньскай шэрані паплылі, замільгалі заводы, масты, зноў заводы... І дадому яшчэ ехаць і ехаць... Гэтыя словы біліся, пульсавалі ў скронях... Нудна, страшна, балюча. Быў жа час, два, тры гады таму, калі ў іхнім магазіне з’явіліся беларускія шыльдачкі: “алей”, “малако”... Калі іхняя маладзенькая паштарка пачала ўкадаць ім у скрынку напісаныя па-беларуску цыдулкі, накшталт: “На Вашае імя атрыманы ліст са ЗША. Калі ласка, зайдзіце ў аддзел дастаўкі”... Тады Алеся для самой сябе нечакана не толькі ў гастраноме ці тралейбусе, нават у зубнога доктара проста і весела гаварыла па-беларуску.
Што ж цяпер? Сорамна за сваё пакусанае моллю паліто і статаныя ўшчэнт чобаты? Не хочацца прыцягваць да сябе ўвагу? Ці гэта проста звычайны страх?..
Так, яна баіцца, каб, як тады, па вясне, не расплакацца. Яна тады звыкла, есела падала знаёмай прадаўшчыцы квіток і папрасіла кубачак кавы. І зусім нечакана пачула ззаду незадаволенае мужчынскае шыпенне:
— Ой, прямо піть расхотелось. Тошніт от белорусского. Особенно после вчерашнего фільма.
— Фашісты! — падтакнуў яму другі, з пластырам пад вокам. Ён стаяў перад Алесяю і нешта выглядаў на вітрыне.