Багданава Галіна
Шрифт:
Назаўтра быў выхадны. Празрысты, ружовы ранак, з заінелмі карункавымі дрэвамі і снегірамі, як на дыпломнай карціне Ларысы. Я спяшалася на рынак і зноў з прыкрасцю згадвала свой учарашні антыпедагагічны ўчынак. Выбрала мяса, каўбасу, прыцэньвалася да марынаванага часныку. Глядзела не на твары, на тавар. Е паспела сказаць, колькі ўзважыць, нехта тузануў мянеза рукаў.
— Не купляйце ў іх, я вам так дам яшчэ смачнейшага...
Павярнулася — Ларыса, Акаева. У сціплай зімовай куртачцы і вязанай шапачцы.
— Ларыса... Дзень добры Вам! А я, не паверыце, ужо два дні Вас згадваю. Учора незнарок дзяцей Вашых пакрыўдзіла. Заўтра буду ў іх прабачэння прасіць!
— Ды ладна! Як Вы ўжо можаце іх пакрыўдзіць! Яны Вас так паважаюць, любяць... Дык, праўда, пайшлі да нас. Не купляйце ў гэтых...
Я падняла вочы на прадаўшчыцу. І яна, і яе суседкі побач былі не з нашых. Хутчэй за ўсё аденкуль з Каўказа, ці Сярэдняй Азіі. У хустках, без якіх мусульманкі ніколі не вйдуць на вуліцу.
Па дарозе я павінавацілася за тое, што не выканала просьбуЛарысіных дзяцей, не назвала іх па-новаму, як яны прасілі. Ларыса толькі сумна ўздыхнула:
— Ды я іх папярэджвала, што ніхто іх так адраз уне назаве. Прывыкнуць трэба.
У Ларысіных празрыстых шэра-блакітных вачах стынуў боль. Не крыўда, боль.
— А чаго вы арптам вырашылі імёны мяняць? Мне дык падабалася. Асламбек, Мар’ям... — працягнула я гаворку, калі мы ўжо сядзелі на іх утульнай, чысценькай кухні.
— Гэта ўсё Святлана... — ціха сказала Ларыса, разліваючы гарбату ў празрыстыя рознакаляровыя кубкі. У мяне сіненькі, уЛарысы—чырвоны. — Пасля мамінай смерці, — дадала яна амаль шэптам і адвярнулася да вакна.
Потым раптам таропка прысела, дастала з шафкі, паставіла на стол закатаны паўлітровы слоік марынаванага часныку. Галовачка ў галовачку, зубчык у зубчык.
— Вось. Мама летам шмат нарабіла, а прадаць не паспела...
Я палезла ў сумку па кашалёк. Але Ларыса зараз жа супыніла мяне:
— Не-не... Маме ельмі падабалася, як Вы пра нас калісьці напісалі ў часопісе. Яна б Вам таксама не прадавала б, так дала... Хочаце я фотаздымкі Вам маміны пакажу?
Быў той момант, кал іне адмаўляюцца. І я, хаця разумела, што затрымаюся ў ларысы надоўга, і мая сям’я застанецца без абеду, не здолела перапыніць яе шчырасць. Тым больш, што была вінаватая перад яе дзецьмі.
Ларыса села побач і пачала гартаць іх сямейны альбом.
— Гэта мамаз маёю бабуляй у эвакуацыі, у Казахстане. Цяжка ім там было, але, галоўнае, не бамбілі. Бацьку малога ўвогуле ў Германію звезлі. Як скаціну, у таварных вагонах. На баўэра нейкага там працавалі. За што ім малым такое?! Хтосьці ваяваў, а яны без віны вінаватыя, пакутавалі. А гэта мама, уяві сабе, там сама, у казахскім стэпе, на цаліне. Калі ў інстытуце вучылася... Яны там з бацькам і пазнаёміліся. Ён у іх камандзірам атрада быў. Уяўляеце, у адным інстытуце вучыліся, а пазнаёміліся на цаліне...
— Дык вось чаму Вы за казаха замуж пайшлі, пацягнула туды, дзе бацькі пазнаёміліся, — усміхнулася я.
— Можа быць... Хто ведае, — уздыхнула Ларыса і працягвала: — А гэта мама ў сваім бюро. Яна ў канструктарскім бюро трыццаць гадоў адпрацавала, столькі дамоў у Мінску праектавала. А бацька ж наш архітэктарам быў. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. Вось паклала н апамяць ягоную ашчадную кніжку. Усё жыццё яны з мамаю адкладвалі грошы. Каб нам са Святлааню быў пасаг. Колькі тут... Вунь, зірніце — шасцьдзесят тысяч... Па тым часе шалёныя грошы. І ўсё прапала. А мама пасля бацькавай смерці прыбіральшчыцай працаваць пайшла, каб намдапамагчы, і на дачы шчыравала. Пяць кіламетраў ад электрычкі пешкі. Калі горача было, паліваць трэба, дык штодня ездзіла. Спачатку пад’езд вымые, двор падмяце, а потым на дачу... Вырошчвала цыбулю, укроп, капусту, часнык. Потым прадавала. Добра было, калі ля магазінаў мжна было стаяць. І не далёка, і хутка прадавлаася. А ў апошнія гады міліцыя ганяць пачала. Ды каго? Сваіх жа... Я нядаўна ўбачыла, як жанчыну з мяшочкам бульбыдва міліцыянеры маладзенькіх ад магазіна гоняць, не стрымалася, кажу: “Што ж вы, хлопцы, азербайджанцаў на рынку не правяраеце, не ганяеце?” А яны вінавата так мне: “Тых паспрабуй паганяй...” Мама і на рынак спрабавала прыладзіцца. Ды там мафія... Прыгледзьцеся, нават летам цяпер цыбулю і бульбу азіяты прадаюць. Нашыя толькі, калі дождж, на адкрытых прылаўках раскласціся могуць... А так, сорам сказаць, пажылая жанчына, якя ў маленстве вайну перажыла, немцы за свет ганялі, потым сумленна працавала, грошы эканоміла, на ашчадную кніжку адкладала, а дзяржава іх у яе ўкрала, дык гэтая жанчына, можа. настаўніца ці інжынер, яна цыбулю са свайго агароду прадаць не можа. А “гасцям сталіцы” усё можна. Мама наша, ведаеце, як памерла? З крытага рынку яе прагналі. Спачатку міліцыя, а потым гэтыя. За прылаўкам, у якіх Вы сёння купляць часнык хацелі, мужыкоў пазвалі.
Ну, яна да магазіна пайшла. І адтульпапрасілі. На прыпынку прыладзілася — а там жа вецер наскрозь прадзімае. Мы са Святланай пра гэта ўсё даведаліся ўжо, калі яна ў бальніцы ляжала. Святлана мне тады сказала: “Калі імёны дзецям не памяняеш, не сястра ты мне!” Чуць не мож анічога, што з азіяй ці Каўказам звязана. Кажа: “Гэта яны нашу маму забілі.” Хаця я думаю, што гэта мы самі сябе знічтажаем. Нашая ж міліцыя, нашая ўлада. Усім у нас добра жывецца, апроч нас саміх. Госці ж нашыя, глядзіце, і школы ўжо свае паадчынялі, і культурныя цэнтры. А дзяцей... Мы дваіх ледзь накарміць мжам. А яны па пяцёра-шасцёра гадуюць. У Марсэлі вунь ужо арабаў больш за французаў. І ў нас — кітайцы, карэйцы, азербайджанцы, армяне... Перакусіць захочаш, табе замест дранікаў — шашлык, хычыны, пахлава. Святлана сваіх малых у гімназію прэстыжную ўладкавала. Дык і там з імі ў класе і Ашот, і Заза, і Фаціма вучацца...
— Ну, затое ў нас у школе і Вітаўт, і Рагнеда, і Януш-Казімір... — не вытрымала, перапыніла я Ларысу.
— А са Святланеных смяюцца. Яна ж іх насуперак мне Васілём і Васілінаю назвала. Я некалькі разоў забіраць іх прыходзіла, дык у калідоры хто пачуе, як з імі па-беларуску гаворыш, перадражніваць за спіною пачынаюць, хіхікаюць. Я Святлане кажу, каб пераводзіла да вас. У беларускую гімназію. У вас жа таксама дзве замежныя мовы, праграма гімназічная. Налета, пэўна, будзем прасіць Вас дапамагчы. Будуць яшчэ ў вас Васіль з васілінаю. Яны ж у яе выдатнікі, і музыкай займаюцца, малююць. І цяпер вось разам са Святланай у студыю паехалі. І мае з імі.