UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

Гэтаю вясною ён перастаў бачыць сэнс у амаль штомесячных “ходках” на мітынгі. І настаўнк, ягоны любімы настаўнік беларускай мовы і літаратуры, з якога ўсё і пачалося, цяпер вядомы паэт, з’ехаў за мяжу. А.В. Наш шаноўны А.В..

А.В. расказваў ім пра мову, як пра жывога чалавека, як пра жанчыну расказваў. І хто паверыць, што яны ў вясковай школцы ведалі не толькі пра “трасянку” і “афіцыёз”, але і пра “тарашкевіцу”. І мяккі знак уяўляўся ім дыяментам у яе кароне. А вечар Максіма Багдановіча... У якім гэта класе было? Сёмым ці восьмым? Яны са свечкамі ўзыходзілі на другі паверх, яны блукалі, як зоркі ў Сусвеце. І там, у аздобленым бялюткімі вышыванымі ручнікамі кабінеце, чыталі вершы і слухалі песні з песнямі Данчыка. Длёкі і недасяжны, зорны голас. Гэта А.В., убачыўшы, як ён, Рыгор, малюе, сам завёз яго ў сталіцу, пазнаёміў са сваім сябрам-мастаком, дапамог паступіць у мастацкую вучэльню, а потым і ў Акадэмію мастацтваў. Не, у акадэмію ён паступаў ужо сам, ён ужо ведаў, што будзе скульптарам...

Настаўнік таксама перабраўся ў сталіцу, выдаў некалькі цудоўных зборнікаў вершаў, а цяпер вось з’ехаў за мяжу. З’ехаў, нават не развітаўшыся.

І цяпер у ягоных, Рыгоравых руках толькі вось гэтая яблыневая дзяўчынка. Васковая свечачка, поўная нязбытнай асалоды сама дасканаласць...

І тут раптам званок, рэзкі званок. І на парозе сястра, яго родная сястра Васіліна. Якая цяпервучыцца ў педвучылішчы і просіць хоць на людзях называць яеЛінай... Зноў стрыжаная, рудыя фарбаваныя валасы тырчаць у розныя бакі. Вочы падведзены рэзка, з выклікам, всны і пазногці яркія, “вырві вока”... а з ёю дзве пажылыя жанчыны. Як і яна, яркія, фарбаваныя, у скуранках — у адной куртка, у другой плашч. У такую гарачыню — у скуранках... Ну проста камісаркі. Яны зайшлі і з аднолькавымі, ненатуральнымі, нацягнутымі ўсмешкамі, ад якіх яго заўжды проста блажыла, сказалі:

— Здравствуйте!

І Васіліна. якая з ім, і з ягонымі сябрамі гаварыла хаця б на “трасянцы”, “зачірікала” таксама ненатуральна, нацягнута, няшчыра. Яна, як гаспадыня, пачала вадзіць жанчын па майстэрні, ад працы да працы, пачала тлумачыць, тлумачыць так, як яна сама разумела. І пра вылеплены з пластыліну вастраверхі гатычын касцёл, і пра выразаныя для гэтага касцёла з дрэва скульптуры святых, і пра Маці Боскую, т пра касінераў, і пра вершніка з мячом, і пра... Ён маўчаў, схаваў пад стол яблыневую дзяўчынку і. Не ведаючы, дзе падзець рукі, у рэшце рэшт склаў, сашчапіў іх ан грудзях і ўжо гатовы быў адключыцца, думаць пра сваё. Але Васіліна падвяла іх да Максіма Багдановіча...

— Это Богдановіч? Совсем не похож...—як яму падалося, скептычна, нават грэбліва сказала тая, што была ў доўгім скураным плашчы.

І ён не стрымаўся:

— А вы што. Былі з ім знаёмыя?

— Нет. Но я же відела его на фотографіі.

— А можа, гэта былі не ягоныя фатаграфіі...

А далей... Далей пачлося рэзкае і непрыемнае. Ён загаварыў сам. Ён пачаў расказваць ім пра Мінск, пра іхні ж Мінск, пра Нямігу, пра Траецкую гару...

— Як. Вы ўсё жыццё пражылі ў Мінску і не ведаеце, дзе занходзіцца Траецкая гара?! Ды як жа вам не сорамна! Дарэчы, а дзе вы працуеце?

— Мы педагогі...

— Ах, дык вы яшчэ педагогі! Чаму ж вы можаце каго навучыць?

— Нам не было кому рассказать обо всем этом...

— Ды я сам, я прыехаў з вёскі і сам ывучаў гісторыю, і Беларусі, і Мінска... А вы, педагогі, мінчанкі, і... Сорамна, проста сорамна!

Васіліна, апараная ягоным крыкам, знямела. Потым паспрабавала яго спыніць. Але ён ужо не мог супакоіцца і, пырскаючы слінай, размахваючы рукамі, не гаварыў, а крычаў пра тое, што калі нават педагогі не ведаюць і не хочуць ведаць сваёй гісторыі, яны ніколі не выхаваюць патрыётаў, проста нармальных людзей не выхаваюць. Яны здольныя выхаваць толькі манкуртаў!

Жанчыны зачырванеліся, падціснулі вусны і, не развітаўшыся, пайшлі.

Васіліна вярнулася ў майстэрню літаральна праз нклькі хвілін, кінулася на канапу і расплакалася. Яна ўсхліпвала і, глытаючы словы, усё спрабавала ншта яму растлумачыць...

— Што ж ты нарабў! Жорсткі, бессардэчны! Ы гэта ж загадчыца і метадыст з таго садка, уды мяне хацелі ўзяць на працу. Яны ж проста разгубіліся... Ты б чуў, як іх распякала інспектарка з райана за тое, што планы дасюль пішуць па-беларуску! Тыб чуў. Ды ў Мінску гэта можа адзіны садок, дзе сёння вывучаюць беларускую культуру, дзе ёсць “Белврусая хатка”, вышываныя ручнікі і гліняны посуд, дзе гурток беларускай мовы працуе, дзе віктарыны па гісторыі і культуры праводзяць, дзе дзецям нават пра твае творы расказвалі... А ты...

Рыгор стаяў і не ведаў, як, чым яе супакоіць... Ды не, ён ужо нічым не зможа яе супакоіць. І тыя пайшлі пакрыўджаныя. Гэта ён — ад бяссілля, пеэўна ж — ад уласнага бяссілля, сабе самому ён можа прызнацца ў гэтым.

Сабе самому і больш нікому. Але як, што цяпер рабіць?.. А.В.. так, гэта А.А. на нейкай вечарыне казаў, што дзеячы беларускай культуры, адраджэнцы, мусяць адчуваць сябе сёння не індзейцамі, для якіх трэба ствараць рэзервацыі, а атамамі, у якіх закладзена наймагутная сіла...Вось-вось, нервы ў яго сапраўды атамныя, і выбухнуў ён, як Чарнобыль...

Змяркалася. У майстэрню, хваля за хваляю наплывала задумлівае шэра-блакітнае вечаровае святло. Было ў гэтым святле нешта незямное, нешта касмічнае. І ягоныя скульптуры ператвараліся ў здані, строгія, калючыя здані. А Васіліна ўсё не падымалася, хліпала, ледзь чутна, але ўсё яшчэ хліпала. І ён стаяў, абапёршыся на стол: сашчапіўшы на грудзях рукі, не маючы сілы падысці, суцешыць, папрасіць прабачэння... А можа, ён проста баіцца, што Васіліна не захоча яго слухаць, зноў расплачацца, скажа яму нешта рэзкае, крыўднае, чаго ён ёй ужо ніколі не даруе...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid