UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

Таму ён стаяў і ўспамінаў, як адўным-даўно, у маленстве, як бы нават у нейкім іншым жыцці, яны з Васілінаю, Васілінкаю, — у кароценькай сукенцы, з дзвюм смешнымі, тоненькімі коскамі, — пайшлі разам у лес па грыыб і сустрэлі вожыка. Ён чмыхаў, хаваў свае бліскучыя вочкі, сваю ыску ў іголкі, скручваўся ў клубочак, але яны ўсё роўна ўзялі яго ў шапку і прынеслі дамоў.

І калі вожык праз нейкі час усё ж даверыўся ім, калі ён піў са сподачка малако, яны з Васілінкаю паспрабавалі яго пагладзіць... І вожыка, аказваецца, можна пагладзіць, калі ён не натапырвае іголкі...

— Ты памятаеш, — Рыгор ажно не паверыў, што Васіліна паднялася, яна ўжо сядзела на канапе, — ты памятаеш, як мы з табою хадзілі ў лес і прынеслі дадому вожыка? Я. ведаеш, пра што падумала? Навошта тады мы занеслі яго назад, у лес? Усё роўна той лес потым зсыпала радыяцыяй... І што там цяпер робіць наш вожык? За калючым дротам... Можа, аблез зусім. Аблазяць жа ад радыяцыі сабакі, можа, і вожык аблез... Уяўляеш, лысы вожык, без іголак, зусім не колецца...

— Каб вожыкі не калоліся, яны б даўно вымерлі. Нельга вожыкам не калоцца. Нельга...

— Ты чаму не голішся? Зарос, як бомж...

Васіліна запаліла святло, яна, задвалася, ужо перастала злавацца. Але цяпер яму як ніколі хацелася, ён быў гатовы на каленячх прасіць у яе прабачэння. І яшчэ... Ён зараз пакажа... Ён зараз ёй першай пакажа тую дзяўчынку.якую ён выразаў з атручанай радыяцыяй яблыневай галіны...

ВАСІЛЬ І ВАСІЛІНА

Легенда вяртання імёнаў

Гэтых яркіх, таленавітых дзяўчат-жывапісцаў у дзевяностыя гады добра ведалі ў нашым мастацкім свеце. Рэдкі выпадак — прырода падарыла кожнай з блізнят моцны, непаўторны талент. Я нават у свой час пісала пра іх у “Маладосці”. Як зараз перад вачыма іх дыпломныя карціны—Ларысін зімовы ранак з крамяністым ружовым небасхілам, казачна заінелымі дрэўцамі і надзьмутымі як шарыкі, снегірамі, і Святланін задумлівы зноў жа зімовы лясны надвячорак з мяккімі ліловымі ценямі ад разлапістых ялінаў, пухнатых, заснежаных... З-пад тых ценяў было не выбрацца...

Ліловым, імглістым снегам засыала і шапку, і паліто. І нават пальчаткі, мае мякенькія шэранькія пальчаткі... Ніводная сняжынка не паўтарала сваю сястрычку. У кожнай была свая, непаўтораня карункавая спаднічка, свая ўласная манера рухацца, свой адметны шэпт... Я стаяла на прыпынку, разглядала гэтыя ліловыя ў вечаровым ятле сняжынкі і ніяк не магла пазбыцца прыкрасці, пакутвала ад таго, што сёння пакрыўдзіла, моцна пакрыўдзіла Ларысіых дзяцей. Я не змагла, у мяне не атрымалася, а яны ж спецыяльна папрасілі мяне перад урокам літаратуры, нават свае першыя ў жыцці новенькія пашпарты паказалі і папярэдзілі, што іх трэба называць па-новаму — Саша і Маша. Я згодна кіўнула, а пачала правяраць па журналу, хто ёсць, і чыста механічна сказала, як і раней: “Акаеў Асламбек — ёсць, Акаева Мар’ям — ёсць...” І адразу, нават не ўбачыла, адчула, што і ў аднаго, і ў другога ў вачах, у іх цёмных, па-ўсходняму прыплюснутых вачах, на іх смуглявых тварыках застыла безнадзейнасць. Скразняк ляпнуў дзвярыма. Душы зачыніліся. А ў класе хтосьці хмыкнуў. Маўляў, перапісвай-не перапісвай імя, бацькоў не перапішаш. Ні Асламбек, ні мар’ям не паправілі мяне. І я не паправілася, не папрасіла ў іх прабачэння. Урок скончыўся. Урокі скончыліся. І вось ужо ранні снежаньскі вечар, і я стаю на прыпынку, мерзну, чакаю аўтобуса, у які яшчэ паспрабуй упіхніся... Саша і Маша... Значыць, Ларыса вырашыла для сябе качаткова, больш не паедзе ў Казахстан, і дзяцей туды не адправіць.

А пачыналася ж усё так рамантычна. Апошняя інстытуцкая летняя практыка праходзіла ў Ларысы і Святланы на возеры Мядзел, у тых мясцінах, дзе душа абрываецца ад хаарства, велічы і гарманічнага сугучча ўсяго наваколля. Працавалі яны, эцюды пісалі ў насалоду, увечары пайшлі на танцы ў вясковы клуб. А там салдацікі. Ці тое ў госці да каго прыехалі, ці з вайсковай часці прыйшлі. Святлана, яе, здаецца, армянін нейкі запрасіў, танец не датанцавала, збегла дамоў, а Ларыса з Асламбекам і адзін танец, і другі, і трэці пратанцавала... І не гаварыў ён асабліва нічога, толькі глядзеў, неяк захоплена, знямеўшы, і чулліва, мякка так руку паціскаў, а потым прыгарнуў, павёў па вуліцы, пра зоркі, стэп нешта гаварыў, заварожваў... Акыны та сяваюць... Што бачу, пра тое кажу, шапчу, тым зачароўваю... Вусны ў яго былі мяккія, пругкія, і столькі пяшчоты ў шэпце... Так пад ветрам у бязмежным стэпе сцелюцца срэбныя травы, плача кавыль...

Ларыса ўпомніла пра тое, што іх мама ў студэнцтве ездзіла н ацаліну, у той самы казахскі стэп, бязмежны, як акіян, непадуладны чалавеку. Неўтаймоўны... Там і з бацькам яны пазнаёміліся. Той у іх камандзірам ці брыгадзірам быў.

Я Ларысіну гісторыю ведаю ад сваёй сяброўкі, якая вучылася з Ларысай і Святланай на адным курсе.

Калі Ларыса абараняла сваю дыпломную карціну, яна ўжо з’ездзіла да таго салдаціка, Асламбека, у алма-Ату, пазнаёмілася з яго бацькамі, дарэчы, культурнымі, адукаванымі людзьмі, настаўнўікамі. Для тых вялікім гонарам было, што сын бярэ ў жонкі славянку, рускую ці беларуску, гэта не ўдакланялася, ды яшчэ дзяўчыну з адукацыяй, мастачку. Падвосень сыгралі вяселле. Асламбек нейкі час жыў тут, спрабаваў уладкавацца на працу. А Ларыса ў адным з пакойчыкаў знятай імі кватэры (бацькі яшчэ былі жывыя) пісала свае пейзажы, нацюрморты, экспанавала іх на выстаўках, а калі і прадавала. У самым канцы ваьсмідзесятых еўрапейцы раптам адкрылі беларускае мастацтва. Калі прыязджалі, то і ў мастацкім салоне, і каля салона куплялі шмат і за добрыя грошы. Ларыса да самых апошніх дзён, пакуль трэба радзіць, стаяла каля салона, прадавала. А Асламбек усё спрабаваў уладкавацца на працу. І перад самым нараджэннем дзяцей, а ў Ларысы, усе пра гэта ведалі, мусіла нарадзіцца двойня, дык вось, перад самым нараджэннем дзяцей, у верасні, Асламбек паехаў да бацькоў. Сказаў, што там, у Алма-аце ягоны сябра абяцаў яму шалёныя грошы за нейкую ростую паслугу. Ён з’ехаў, а літаральна за дзень да родаў памёр Ларысін бацька, вядомы архітэктар. І з роддому Ларысу забіралі мама і Святлана. Яны настоялі, каб яна перабралася да іх. А Ларыса, атрымаўшы чарговы, позны абяцанняў ліст ад Асламбека, запісала дзетак так, каб іхнія імёны спалучаліся з прозвішчам. Асламбек — у гонар казахскага бацькі. Мар’ям — у гонар бабулі... Яе калісьці самую надта ўразіла, што маці Асламбека завуць Мар’ям, што абазначае “затканы кветкамі дыван”. Дзе ж знойдзеш для дзяўчынкі прыгажэйшае імя?..

Потым перапіска неяк рэзка абарвалася. Трубку на тым канцы провада на казахскім баку ніхто не браў. Змянялі назвы гарады, пераносіліся сталіцы, разам з енспакойным часам вандравалі людзі. Ларыса так і не ведала, ці зарабіў Асламбек абяаны сябрам вялікія грошы, ці яны ў імгненне, як і назапашаныя за жыццё яе бацькамі на ашчаднай кніжцы , ператварыліся ў нішто... Трэба было гадаваць, ставіць на ножкі Мар’ям і Асламбека. Мама, якая трыццаць гадоў адпрацавала ў канструктарскім бюро, пайшла ў прыбіральшчыцы, яны са Святлаанй у чатыры рукі пісалі на кухі карціны. Праўда, зарабляць ім цяпер было няпроста. Каля салона гандляваць забаарнілі, а на новым, спецыяльна адведзеным для гандлю карцінамі месцы трэба было плаціць вялікія працэнты тым, хто лічыў сябе там за гаспадароў.

Урэшце рэшт, Святлана, каб дапамагчы сям’і, на лета з’ехала ў заробкі ў Польшчу. Казала, што збрала клубніцы, трускалкі... А чым ёй на самай справе давялося займацца, хто ж ведае... Прыехала яна страшна змораная, няветлая і цяжарная...

І Святлана нарадзіла двойню. Хлопчыка і дзяўчынку. Летась позняй восенню Ларыса і Святлана страцілі маці. Ведаю пра гэта, бо Мар’ям і Асламбек адпрошваліся ў мяне на пахаванне бабулі. Здаецца, цяпер яны так і жывуць у адно йкватэры — дзве мастацкі і чацвёра дзяцей. Выкладаюць — адна ў мастацкай школе, другая — у вучылішчы, вядуць заняткі ў мастацкай студыі. Калі-нікалі нават выстаўляюцца ў Палацы мастацтва. У Саюз мастакош уступілі. У даведніку яны, праўда, пад рознымі прозвішчамі. Адна — пад дзявочым — Святлана васілёнак. А другая пад мужавым, ці не, яны ж ужо пэўна даўно разыйшліся, значыць, пад былога мужа прозвішчам — Ларыса Акаева. Вось такая гісторыя...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid