Багданава Галіна
Шрифт:
Я добра ведала гэтую жанчыну. Высокая, статная, з яснымі, нейкімі проста крыштальнымі вачыма. Настаўніца літаратуры, яна горача, натхнёна цікавілася беларусчынай, не прапускала ніводнае прэм’еры ў Купалаўскім тэатры (там мы з ёю калісьці і пазнаёміліся, і пасля спектакля доўга хадзілі па скверы, курылі і ніяк не маглі нагаварыцца, нацешыцца адна адною).
Я перадала аднакурсніку Лёшкаў фотаздымак і ўжо пад цяжарам нейкае ледзь усвядомленае сваёй віны штовечар хадзіла да суседкі, насіла хлопчыку апельсіны, бананы, нейкія адмысловыя самаходныя машынкі, спрабавала чытаць яму мае самыя любімыя з дзяцінства кніжкі. Усё дарма. Лёшку забралі ў бальніцу.
А праз два тыдні, я гэта добдр азапомніла, роўўна праз два тыдні мяне разбудзіў званок з Малакі.
— Ну, як там Лёшка? — нейкім не сваім, здаўленым, глухім голасам папытаўся аднакурснік.
— Даруй, Я некалькі дзён у яго не была.
— Павінна быць усё нармальна. І... з усімі астатнімі дзецьмі таксама павінна быць усё нармальна. Ты мела рацыю. Гэты фатограф служыў чарадзею. Ён звозіў са ўсяго свету фотаздымкі малых, а чарадзей праз іх перакачваў энергію ад дзяцей старым і нямоглым. І такім чынам лячыў і амалоджваў. І гэты шкляны званочак, ты чула яго у рэпартажы, абвяшчаў канец для адных і пачатак новага жыцця для другіх... але цяпер няма чаго баяцца. Ён больш нікому не нашкодзіць.
— Яго арыштавалі?
— Не. Яго больш няма...
— А фатограф?
— Фатограф, н ажаль, паспеў уцячы...
— Ну, а як твая мама? Гэта ж, эўна, усё яна? І праверыла, і...
— Падпаліла. Яна... цыгарэтаю падпаліла той дом... І яе таксама больш няма...
— Як?!
Але на тым канцы провада раптоўна дзынкнуў шкляны званочак і завісла глухое маўчанне... Потым зноў званочак і гудкі...
Далей усё было, як уцудоўна адзнятым галівудаўскім фільме. Хэпі энд. Забег Лёшка. Зноў вясёлы і бесклапотны. І ягоная мама папрасіла пабыць з ім, пакуль ян азбега еда краўчыхі.
— Вы ўяўляеце, учор апрачнуўся і сам саскочыў з ложка, паеў і пачаў прасіцца дадому. Дактары ў поўным транце! — свяцілася радасцю мая суседка. — Ды каб жа адзін ён! Уяўляеш, там у суседняй палаце дзяўчынка ляжала, якая раптоўн астраціла зрок, дык тым самым ранкам пачала бачыць. Хлопчык, у якога ногі адняліся, пайшоў, бегае... Цуд! Проста нейкі цуд!..
Я не стала нічога казаць суседцы. Ды й цяпер, праз столькі часу рашылася напісаць усё гэта, бо... а раптам, крый Божа, з кім-небудзь здарыцца тое самае... Бо цяпер сама, гуляючы па парку ўжо са сваімі дзецьмі, заўжды насцярожана абмінаю лагодна-усмешлівых замежных турыстаў, якія спяшаюцца сфатаграфаваць нашых малых, ніколі не пакідаючы фотаздымкаў.
Настрой
“Ліловае кола—сімвал няўдачы, срэбнае кола — сімвал дажджу...” — гэтая амаль што формула рэхам пульсавала ў кожным ягоным кроку. І гэта для яго, філосафа Алеся Коршака, бфло нязвыклым і рызыкоўным. Як нязвыклым і рызыкоўным быў і гэты лютаўскі дождж. І гэты, асветлены рознакаляровымі лямпачкамі слізкі мост па-над яшчждзе-нідзе сцятаю лёдам сцюдзёнаю безданню.
Дождж быў цёплы, з туманам, якраз такі. Які Алесь любіў. Выскачыўшы з аўтобуса, ён нават не стаў накідвацьна галаву капюшон, толькі рукі зануў глыбей у кішэні курткі. У дождж заўжды лепш думаецца, а яшчэ дождж разнявольвае і як бы адасабляе ад нуднае будзённасці, змывае з твару залішнюю сур’ёзнасць, клопатнасць і, можа. нават зморшчынкі, вяртае ў маленства, калі для яго, Алеся, як і для ўсіх ягоных сяброў, дождж без парасона быў самым жаданым госцем. Ён тады меней ведаў, але, здаецца, больш адчуваў. І былі цэлымі, былі пры ім усе ягоныя цацкі, і белы Мішка з бліскучымі вачыма, і вялізны драўляны грузавік кубікамі, які потым, калі пераязджалі на новую кватэру, бацькі на ягоных вачах спалілі. Нельга. Ніколі нельга выкідаць, тым больш паліць дзіцячыя цацкі. З імі разам беззваротна знікаюць усе дзіцячыя фантазіі, а значыць і прага тварыць, прага жыць, бо што ёсць жыццё без творчасці? Веды робяць людзей больш прагматычнымі і ... жорсткімі. Веды яшчэ не ёсць мудрасць. Той, хто, як яму здаецца, ведае больш за іншых, насуперак запавету старажытных, пасяляе ў чалавечых душах не надзею, а страх. І менавіта страх—найкарацейшы шлях у рабства. Грамадства, якое плодзіць рабоў — нараджае тыранаў. Бо менавіта з прыніжаных, абдзеленых чымсьці, запалоханых атрымліваюцца самыя жахлівыя дыктатары — тыраны.
На афішы каля цырка ашчэрыўся тыгр, н аспіне якога — лёгкая тоненькая дзяўчынка ў срэбным купальніку круціла бліскучае ліловае кола. І для самога сябе нечакана Алесь коршак купіў у першага ж, хто яму прапанаваў, білет і пайшоў у цырк.
Гэты раптоўны цёплы лютаўскі дождж, пэўна, напраўду вызваліў яго ад цяжару гадоў. Маленства, якое незыходна жыве ў нашай душы, мае чароўную сілу зусім нечакана — ад нейкае нязначнае драбніцы, ад нейкае мелодыі, спалучэння фарбаў, рознакаляровага святла, ці нават паху — пашырацца з ледзь заўважнае пулльсуючай кропкі да памераў сферы, надзімацца, як паветраны шарык, і адасабляць ад сённяшняй безнадзейнасці. вось чаму нельга выкідаць дзіцячыя цацкі. Вось дзеля чаго варта хадзіць у цырк.
Звыклы цыркавы пах — пілавінне, коні — смурод стайні ператвараецца ў чароўны водар, аўру шчасця, і ты ўвесь у чаканні цудаў, у чаканні не будзённага, фантастычнага жыцця.
У бадзёрым цыркавым маршы ёсць незыходная туга, ёсць горыч, але ёсць і ўпартае дзіцячае жаданне пераадолець, перамагчы самога сябе, свае ўласныя страх і недасканаласць, і ёсць неадольане парыванне здзейсніць самую недасяжную сваю мару... Па-над стракатым парадам-але, і аздобленымі мелодыяй “шолам-алейхем” кульбітамі гімнастаў, па-над “калінкаю-малінкаю” велажанглёраў і таннымі жартамі размаляваных рыжых клоўнаў алесь Коршак напружан ачакаў чагосьці... Па-над дрэсіраванымі пудзелямі і малпаю на поні, па-над паслухмянымі дзікабразамі і белымі мышкамі — па коле, па коле, па-над індыйскаю багіняй, якая ў шматколерным змроку. У шматфарбных пялёстках святла круціць адно, два, дзесяць бліскучых кругоў... І ейнае бездакорнае смуглявае цела, і роўнае мяккае кружэнне зачароўваюць, заварожваюць... Яна выслізгвае, яна нараджаецца з гэтае кветкі, з гэтага кокану бліскучых колаў. Яны злятаюць з ейнага цела, з ейнае шыі, рукі і растаюць у цемры. Нехта ловіць іх...
Чырвонае аранжавае, жоўтае, зялёнае, блакітане, сіняе. Ліловае... кола сарвалася і няўлоўнае, нейкім цудам апынулася ў ягоанй руцэ. Усе апладзіравалі. Думалі, так і трэба. Думалі, што і ён цыркач. А можа, гэта праўда? Вось ён, зусім блізка, нацягнуты надарэнаю пругкі, безнадзейн атанюткі гуж... І ён, Алесь, прыўздымаецца, адзін скачок, адзін лёгкі пералёт — і ён на пляцоўцы, ён на гужы, і замест ліловага кола ў ягоных руках доўгі шэст. Не, цяпер ужо позна. Ён ідзе без страхоўкі. І адчувае вастрыню гужа і кожную, налітую сілай, напружана сцятую мышцу. Крок, яшчэ крок... Насустрач чароўнай смуглявай багіні ў бліскучым ліовым купальніку. Яна сама ступае яму насустрач. І яна ідзе без страхоўкі. І гэта зусім небяспечна, але ён не можа пра гэта думаць, як не можа, не павінен глядзець уніз, саступаць... А яна не пайшла, яна ўзляцела і стала яму на плечы. Ап! Якім лёгкім быў цяжар, гэтыя ліловыя крылы. Вось і пляцоўка. Ён дайшоў. Ён пераадолеў старх вышыні...