UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

— Не падабаецца, едзьце ў Парыж і слухайце там французскую мову! — рашуча вымавіла Алеся, — А я не толькі гавару, а і пішу па-беларуску.

— А... Так вы, может быть, поэт... Ну, поэтам можно, — мармытнуў мужчына з пластырам.

Але да яго ўжо падышлі, яго ўхапілі за рукі двое хлапцоў, якія пэўна ўсё чулі.

— Може, выйдзем?

З-за прылаўка выбегла загадчыца. Алеся не стрымала слёз і, не чакаючы кавы, выбегла з магазіна.

Ізноў гэтае непераадольнае, немае двухмоўе...

Ёй пашанцавала нарадзіцца ў сям’і вядомага мастака. Яна штолета ездзіла да сваёй бабулі ў вёску Заазер’е пад Лепелем, дзе мова, нечапаная, чыстая, як тое дальняе лясно евозера, пра сцежку да якога ведаюць толькі бацька ды дзядзька Коля. Тое возера, пэўна, ад стварэння свету жывіцца гаючаю крынічнай вадой.

Яна вучылася чытаць па беларускім “Буквары”. Ёй тады было гадоў пяць. Нават крыху меней. Яна шмат хварэла і дактары параілі зрабіць аперацыю — выразаць міндаліны. Яна баялася не столькі самой аперацыі, колькі вялізнай змрочнай палаты на чатырох, дзе не было мамы, толькі тры, старэйшыя за яе дзяўчынкі. У чаканні аперацыі яна чытала “Буквар”. Ды не, не ўголас, шэптам. А яны, гэтыя дзяўчынкі-школьніцы, перадражнівалі, нядобра смяяліся з беларускіх словаў і нават літар. Смяяліся з яе, Алесі. А яна ж, каб нават ведала як, была бяссільная што-небудзь ім давесці.

У яе ўжо выразалі індаліны. Яны ўпалі, коўзнуліся ў поўную крыві белую эмаляваную, выгнутую літарай С місачку. Яны былі падобныя на жабры... Усё гэта яна ўгледзела скрозь бінт, якім завязалі ёй вочы. Праз дзень, ужо без замарозкі, ёй выдалялі яшчэ кавалак... З-за гэтага давялося начаваць у бальніцы яшчэ адну ноч. І суседкі-школьніцы пспелі ўкрасці з яе тумбачкі маленькую драўляную ялінку, якую прынесла мама. Рыбы з жабрамі нямеюць. Яна знямела, адасобілася ад усяго свету без жабраў, дакладней, без міндалін, ці як іх яшчэ называюць — гландаў... Яна плавала ў возеры ўласных мрояў, шмат думала і чытала...

Яе першая настаўніца падарыла ёй на дзень нараджэння выдатна ілюстраваныя “Бларускія народныя казкі”. А ў новай школе, куды давялося перайсці, калі яны пераехалі на новую кватэру, яе, як выдатнцу, забралі ў самы моцны, 3”А” клас і... паставілі першую ў жыцці тройку. Па беларускай мове.

— Сонейка свеціць. Вясна, — прачытала яна па падручніку.

— Не сонейка, а санейка! — строга паправіла яе настаўніца.

Яна запярэчыла і была пакараная.

Настаўніцу ў хуткім часе ўзнагародзілі медалём да 100-годдзя з дня нараджэння Леніна і яна штодня прыколвала яго да сваіх сукенак. На яе грудзях свяціла “санейка”. На кантрольныя яна арздавала ўсім выдатнікам спецыяльныя дошчачкі, каб яны закрываліся і не давалі спісваць сваім суседзям. Цяпер тая настаўніца жыве ў Чыкага. Ды і алесіны аднакласнікі з таго ўзорнага, спецыяльна адабранага “А”-класа хтоў Амерыцы, хто ў Ізраілі, хто ў Швейцарыі. Тут, у Мінску, засталося ўсяго нкалькі чалавек. Дружны ў іхбыў клас... І як усе дружна аб’явілі ёй ці не ў тым самым трэцім класе байкот. З-за чаго? Ці то металалом яна не збірала, бо трэба было ісці на музыку, ці то не за таго прагаласавала, калі выбіралі старасту. З месяц з ёй нхто не разаўляў. Не размаўлялі, але смяяліся. З яе нязвыклага імені — Алеся. З таго, што яна не ўмее скакаць цераз “казла” і лазіць па канаце. З таго, што яна не бегае, не дурэе разам з усімі на перапынках, з таго, што ніколі не спісвае, з таго, што вучыць, вучыцца і шмат чытае...

Ды не, той байкот не месяц цягнуўся. Ён доўжыцца скрозь усё яе жыццё. Дзіўная рыбіна без жабраў. Кінулі ў акварыум і назіраюць... выжыве — не выжыве?

Бацька ездзіў па Беларусі, замалёўваў народныя строі, збіраў кераміку і маляваныя дываны. Мама спявала са сцэны народныя песні. А яна пачала не толькі гаварыць, але і мысліць па-руску. І першыя вершы ў яе таксама былі рускія. Няўклюдныя, важкія, падобныя на немаўлят, народжаных з хваробаю Даўна. У мастацкае вучылішча. Куды перайшоў працаваць бацька, яна паступіла чыста механічна, абы збегчы са школы...

Але тут мама са сваіх гатроляў у Амерыку прывезла магнітафон і касету з Данчыкавымі песнямі. І гэты ценкі, высокі, свелы голас, гэтая мяккая, дасюль ніколі не чутая ёю заакеанская беларуская мова так растрывожылі, літаральна перавярнулі ёй душу.

Сонца за хмаркамі ўранні Скрылася, болей не свеціць. Што ж ты мне сэрца параніла, Найдаражэйшая ў свеце?..

Яна ўглядалася ў рытмічнае мігценне рубінавых агеньчыкаў магнітафона. Яна прагна ўбірала кожны гук і ніяк не магла наталіць смагі, бо ўсё, што ўбірала яна ў душу, — вылівалася слязьмі.

А тут яшчэ на іх курс вярнуўся з войска Генік Лозка. Ён быццам абудзіў усіх ад зімовага здранцвння. Дзяўчаты, хлопцы загаварылі па-беларуску, яны гуртаваліся, ладзілі “Каляды”, “Гуканні вясны”, “Купаллі”... Алеся хдзіла на ўсе святы, здаралася, падпявала, станавілася ў арагод, бо гэта была яе родная стыхія... Цяпер да яе ў сне і наяве прыходзілі беларускія вершы... Лёгкія, светлыя, як аблачынкі... Яна рашылася, занесла іх у адзін з часопісаў. Пачала друкавацца. Без прозвішча. Падпісвался проста “Алеся”. Лепшыя радкі прысвячала Г.Л-ку. У рэшце рэшт, яна разняволілася. Вышыла сабе блузку і фартушок. Спляла вяночак. Паехала разам з усімі на цэлую ноч у Вязынку сяткаваць Купалле. Вачыма, душою чакала, шукаал Геніка. Ён быў не адзін. У цемры яна тую дзяўчыну-“талакоўку” не разгледзела. Ды якое гэта мела значэнне. Яшчэ адна рана. Боль. Слёзы. І рубінавае святло Данчыкавых песень.

Пад восень паехала да бабы ў вёску. Дзядзька коля сядзеў на ганку, смактаў сваю самакрутку, шкадаваў яе:

— Ты, Алеська, таму замуж не выходзіш, што па-беларуску гаворыш. У вас жа там, у горадзе, я ведаю, усе гавораць па-руску. А ты... І не вясковая, і не гарадская...

На вяселле да Геніка яна не пайшла. І паступаць разам з ім у Акадэмію мастацтваў нестала. Рабіла разам з бацькам харугвы, шыла сцягі, хадзіла на мітынгі... Заплюшчыць вочы- рука сама намалюе гэтага свтлага ганарлівага конніка ў рубінавым ззянні. Адраджэнне. Хто ведаў,што будзе янотакім кароткім. Учора ля іхняй сметніцы ляжаў цэлы стосачак дзіцячых кніжак. Зверху “Наш герб і сцяг”. Нехта выкінуў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid