UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

— Ха! Ха-ха! А не дасць мой бізнесмен твайму Паэту зялёненькіх, і ніколі той верш не надрукуюць. Не будзе ў тваго Паэта грошай кніжку сваю выдаць. А мой бзнесмен не дасць, ён такі. Ён лепш сабе яшчэ адну джакузі з шампанскім купіць, чым кніжку нейкага невядомага Паэта выдасць. Ох-хо... Ды што мы спрачаемся? Зараз прыйдзе бомж, які забярэ нас, абліжа, у брудны, смярдзючы свой мех запхне, да такіх жа як мы, беспрытульных гаротніц. І зноў — трасіся ў аўтобусе, стой у чарзе, здавайся. А грошы, грошы тыя, якія за нас той бомж атрымае, хоць бы на што людскае былі патрачаны. А то ж — здасць мех бутэлек, пляшку гарэлкі купіць і — уся ягоная радасць. Несправядліва гэта ўсё-ткі, цэлы мех піўных бутэлек дзеля адной адзінай пляшкі гарэлкі.

— Ды не, - задумліва запярэчыла Зялёненькая. — За мех, пэўна, можна дзве,а то і тры пляшкі гарэлкі купіць...

— Ну, гэта гледзячы які мех...

— Ужо лепш бы не бомж-п’яніца, а бабулька якая падабрала, нават нас абедзвюх ёй бы н ахлеб хапіла. Мяне аднойчы падабрала адна такая... Ля царквы, казала, міласціну просіць. А сама. Сама. Не паверыш, настаўніцаю працавала, у вайну, у эвакуацыі дзяцей вучыла. Потым тут, у горадзе. Гісторыю выкладала. Праўда, замуж не выйшла, дзяцей у яе не было. Ну, але ж за жыццё на ашчаднай кніжцы яна некалькі тысяч сабрала. А грошы абясцэніліся, цяпер хіба толькі на буханку хлеба хап...

Зялёненькая сціхла на паўслове.

— Глядзі, глядзі, — нахілілася яна да Празрыстай, — У аткія рукі мы яшчэ з табой не траплялі... Таксама ж з выгляду настаўніца, але маладзейшая і акуратненькая, у беленькіх шкарпэтках, туфлях-лодачках. І не мяшок у яе ў руках, а сумка гаспадарчая, таксама акуратненькая, у клетачку. І бутэлькі... глядзі, глядзі. Як асцярожна яна нас збірае... Рукі ў яе далікатныя. І вочы разумныя. Як бы гэта трапіць ёй на вочы...

— Гэта ты пра каго? Пра тую, сівенькую, у плашчыку? Ну, гэтая не падобна, каб на хлеб збірала...

— Цяпер усё можа быць... Вунь, сама ж расказвала, бугай здаровы на тваіх вачах пачак долараў за нішто атрымаў, а жанчына, можа ўсё жыццё ў школе адпрацавала, можа, яна таго бугая чытаць вучыла, і бізнесмена твайго, і Паэта, а ёй цяпер, даруй, на старасці дулю пад нос...

А жанчына, тая жанчына заўважыла іх, і празрыстую, і Зялёненькую, падняла, акуратненька паставіла ў сумку і рассмяялася... Яна хадзіла між святочнымі столікамі і смяялася, як вар’ятка, не, не зусім як вар’ятка, яна смяялася па-дзявочы, звонка, але... наўзрыд. Гэта магло давесці да ліхаманкі. І аднаго, у малінавым пінжаку, здаецца, сапраўды пачала біць трасца, бо ён ссунуў локцем. Скінуў са стала тры поўныя пляшкі піва і яны... яны разбіліся аб асфальт.

— Ой, ну што ж вы так... — уздыхнула жанчына з сумкай. — А я думала, дачакаюся, пакуль вы дап’яце, і якраз бы — сумка поўная. — Яна зноў нервова засмяялася — я ж, малады чалавек... Я на энцыклапедыю збіраю. Універсальную, беларускую. Чыцвёрты том купіла, а на пяты ніяк не збяру. А там... Пра мужа майго артыкул. Ён у мяне гісторыкам быў, археолагам. Доктар навук. Хоць вы, пэўна, яго н еведаеце. Ён яшчэ ў вайну, бедны, нагараваўся. Малы быў зусім, а яго ў Германію пагналі. І я ў эвакуацыі галадала, і вярнуліся — таксама голад. Траву елі. А цяпер во на старасці ізноў — ні капеечкі за душою. Я ж сумленна, з кожнае зарплаты адкладвала на ашчадную кніжку, думала, хоць на пенсіі ні ў чым адмаўляць сабе не буду... Працаваць бы пайшла... Але ж муж памёр, а дачка мая... замуж не пайшла, а дачушку таксама нарадзіла. Унучачку... Хай бы ёй на памяць энцыклапедыя, дзе пра дзеда напісана, была... У Эстоніі, я чытала, там, калі выходзіла іх энцыклапедыя, то кожная сям’я на яе падпісвалася... А ў нас, во, нават я, настаўніца, былая, але ўсё ж настаўніца, не магу купіць. Бутэлькі збіраю. Нават у племені тумбу-юмбу той, хто вучыць, лечыць і песні складае — самыя шаноўныя людзі. А ў нас, я чула па радыё, міліцэйская фуражка каштуе столькі ж, колькі настаўнік за месяц атрымлівае. А можа, калі б больш плацілі настаўнікам, далі б магчымасць ім кніжкі купляць, дзяцей як след вучыць і выхоўваць, глядзіш. І міліцэйскіх фуражак столькі не трэба б было...

Той, у чырвоным пінжаку, як бы працверазеў, ды не, ён зірнуў на яе зусім цвяроза і вымавіў неяк глуха, сам сабе не верачы:

— Гэта Вы, Марыя Пятроўна? Гэта Вы?

Бутэлькі ў сумцы ціха дзынкнулі. Празрыстая і Зялёненькая, як самыя цікаўныя, сцішылі дыханне. А яна, яна яго ці пазнае?

ВІРУС АЗВЯРЫНУС

Містычны эцюд

Падобны выпадак, як паведамлялася ў тэленавінах, сапраўды меў месца зімою 1992 года ў адным з гарадоў СНД. На Беларусі тады хадзілі грошы з вавёркамі, зайцамі, рысямі, ваўкамі, мядзведзямі...

Усю дарогу да суда Марына Макаранка, цяпер карэспандэнт камерцыйнай газеты “Пра ўсё”, не магла пазбыцца дзіўнага адчування: час спыніўся і ніколі, ніколі ўжо не рушыць наперад. А тут яшчэ пара такая... Куды б ні йшоў, і выходзіш, і вяртаешся пад месячным святлом. Сонца быццам і не паказваецца. Адна суцэльная ноч. Мароз ломіць, страляе ў дрэвах. А снегу ўсё няма й няма. І цені ломяцца на гурбах леташняга лісця. Амаль як ва ўчааршнім фільме. Канец мінулага стагоддзя. Ваўкалакі. Звер з чалавечымі вачыма. Чалавек з налітымі крывёю вачыма звера.

Учора на паўторнай судова-псіхіятрычнай экспертызе яна ўспрыняла словы доктара Сянькоўскага як зусім недарэчны жарт. Нават на дыктафон не стала запісваць. А сёння словы гэтыя, быццам падсвечаныя неонам, набылі не тое што рэальны, а нейкі містычны сэнс...

— Ну, калі вам так хочацца выдаць яго за хворага, напішыце, што ў яго вірусная нфекцыя, новы паслячарнобыльскі вірус. Вірус азвярынус. У Закаўказзі — панэпідэмія, пандэмія. У нас — першы выпадак. Чалавек з душою, з вачыма здзічэлага сабакі...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid