Багданава Галіна
Шрифт:
Але не. Распісаўся. Залачоным пяром пана Н.
Хлопец кінуўся да свайго, цяпер ужо законнага апекуна на шыю. А няшчасны ягоны бацька, малады ж шчэ зусім чалавек, расчулена і нават ці не з замілаваннем паглядаючы на важнага госця, адчуваючы, што ніколі ў яго не будзе ні такіх разумных вачэй, ні такіх залачоных акуляраў, ні вось гэткае грэблівае ўсмешкі, і насовачкі надушанае, якую той усё трымае ля носа, таксама ніколі не будзе, раптам загаварыў, таропка, нават похапкам, спяшаючы давесці тое, што ўжо ніколі нікому не давядзе:
— Хай едзе... Аблюбуваў ты майго хлапца, дык хай едзе... Горай н ебудзе. Унё, мой бацька, ягоны дзед значыць... расказуваў, што ў вас там чысто... парадак... Яго малога з маткаю, сілаю, мо й твой дзед, з сабакамі да вас загналі... А во мо што пажыў там у вас, памучыўся, дык чалавекам стаў... Хоць і хварэў, а жыццё, як песню, пражыў. А я што... Гнюсь, а не чалавек. Здрабнела мая душа, ссохлася... Хай едзе. Мо, як дзед, чалавекам стане...
А сын са сваім новым апекуном былі ўжо на двары, і пан Н. грэбліва адклаў ад носа, схаваў у кішэню надушаную хусцінку.
Над сцішанаю вёскай весела паміргвалі буйныя жнівеньскія зоркі.
Назаўтра ўвечары, пакінуўшы мясцовым гандлярам сваю краму на колах, яны ад’язджалі. І ў расчыненае вакно машыны ляцелі наўздагон з тольк іадбудаванага Дома культуры хораша з’яднаныя ў хор моцныя жаночыя галасы:
Дробна-драбніца, Дробна-драбніца, Дробны дождж ідзе. Сабралася бедна галота Мёд, гарэлку п’е. П’ем мы гарэлку, П’ем мы вішнёўку, Будзем піць віно...Пан Н. непатрэбную яму цяпер тутэйшую гаворку, тутэйшыя песні зусім не ўспрымаў, думаў пра сваё. Хлопчык у майцы з Мікі Маўсам скурчыўся н азаднім сядзенні і задрамаў. Ён шчасліва ўсміхаўся, ён мроіў сваім новым жыццём, якому зайздросцілі ўсе вясковыя хлопцы...
Містыка сцюдзёных дзевяностых
Зіма была ранняй і да безвыходнасці лютай. Маглі б, вядома, пра гэта здагадацца, падумаць загадзя: рабінаю ж ад канца лета зырчэлі ўсе лясы і нават паркі. Але дзе ўжо памятаць пра народныя прыкметы, калі і на мову забыліся.
А холад, як і голад, накатваецца раптоўна, паралізуе ўсе пачуцці і думкі. З восені не падумаў — узімку няма чаго шукаць выйсця. І не шукалі. Цярпелі.
Горад з першымі прыцемкамі рабіўся глухім і невідушчым. Уся электрычнасць ішла на тое, каб хоць крыху абагрэць, ды не, не кватэру, пакой, дзе, прыціснуўшыся адзін да аднаго, спалі ўпокат. Не да магнітафона, не да тэлевізара. Зрэшты. Тэлебачанне, як і гарачую ваду, уключалі два-тры разы на тыдзень. Перадавалі апошнія навіны, якія звычайна канчаліся просьбаю пацярпець, і новыя цэны, што раслі з той самай хуткасцю, як падала тэмпература ў кватэрах. Спачатку куры, мяса, каўбаса падоўгу ляжалі н апрылаўках, потым іх увогуле перасталі завозіць. Тыя, хто меў грошы, усё роўна куплялі толькі замежныя тавары. Па вечарах горад нагадваў цяжкахворага, які ўжо стаміўся, зняверыўся ў магчымасці дачакацца хоць якіх лекаў. І тольк іў закупленым нейкаю багатаю сумеснай фірмай кінатэатры “Кастрычнік” усю ноч гарэла святло і іграла музыка. Так, у горадзе былі людзі, якія маглі дазволіць сабе хоць дзень, хоць ноч правесці ў цёплай утульнай кавярні ці відэазале, маглі выпіць віскі, з’есці апельсін ці гронку вінагарду. Жылі яны ўсе ў асноўным за горадам у ацепленых катэджах, загадзя назапасіўшы колькі трэба дроў і брыкету, таму мала цікавіліся тэмператураю на вуліцы і ў гарадскіх кватэрах. Паколькі ніводзін рэстаран не працаваў, збіраліся тут, у кінатэатры “Кастрычнік”.
Ад жабрака ці люмпена няма чаго чакаць шчодрасці. Шчодрым можа быць (альбо не быць — усё залежыць ад узроўню ультуры). Толькі той, каму ёсць чым падзяліцца, апроч ланцугоў. І ў кінатэатры “Кастрычнік” былі дні, калі ён гасцінна расчыняў дзверы перад інвалідамі, пенсіянерамі, жабракамі. Іх шчодра кармілі, а потым паказвалі стужкі мінулых гадоў. У асноўным пра рэвалюцыю і вайну. І расчуленыя пажылыя людзі ўспаміналі, што раз ці два за жыццё ўжо перажывалі і голад, і холад, намазвалі н ахлеб вось гэты падобны н агуталін нямецкі маргарын, сядзелі ў хатах у паліто і валёнках. І цяпер, дасць Бог, неяк перажывуць.
Але ў хуткім часе на гэтыя дабрачыныя вечарыны і ранішнікі ў кінатэатр “Кастрычнік” пачалі прыходзіць і маладыя. Пераважна настаўнікі, урачы, навукоўцы, акцёры, літаратары... Яны прыходзіл ісем’ямі. Спачатку вельмі інтэлігентна елі бутэрброды з ікрой, балыком, вінаград, апельсіны. Пілі — “Ну бакал шампанскага, ці вось, калі можна, лепш шкляначку соку...” Але, зразумеўшы, што тут колькі не кш, колькі ні пі, прынясуць яшчэ, спяшаліся зараз пакаштаваць усяго. І віскі, і джыну, і шчэ вунь таго рубінавага французскага віна. Яны пілі, хмялелі і быццам размарожваліся, рабіліся, як раней, вясёлымі і гаманкімі. Складалі ў пакеты недаедзены вінаград і апельсіны. Цукеркі запіхвалі ў кішэні. Сабе і дзецям. А дзеці вырываліся, беглі ў прыбіральню. Там у кране заўжды была гарачая вада. І можна было гадзінамі стаяць і грэць анямелыя ад холаду рукі.
А сп’янелым бацькам тым часам проста тут, за столікамі паказвалі фільмы. І яны, хто з бакалам шампанскага, хто з бутэрбродам, прагна ўглядаліся у залюстроўе экрана, дзе цёплы ветрык расхінаў блакітныя фіранкі і меладычна пазвоньвала крыштальная люстра... Элегантная маладая настаўніца мякка ступала па пухнатым дыване і брал аз паліцы томік Пушкіна. Сп’янелыя бацькі доўга спрачаліся, хто такі Пушкін, і папракалі адно аднаго, як можна было забыцца, што на вокны трэба вешаць фіранкі, на падлогу — класці дыван, а лямпачку Ільіча варта закрыць ну калі не люстраю, дык хаця б плафонам, а не старою газетай. Хоць усё роўна. Колькі ні працуй, грошай ледзь хапае на ежу.