UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

А яна б наладзіла яшчэ адну выставу маляваных дываноў. Правяла б у Глыбокім, ці тут, у Віцебску, свята. Конкурс на самы квяцісты дыван. Побач з маляванымі красавалі б і жывыя кветкі... Півоні, вяргіні, мальвы... Лёталі б жывыя галубы. Плавалі б жывыя лебедзі...

У яе ж нарэшце, праз столькі гадоў інтэрнацкай бяздомнасці з’явілася свая ўласная кватэра. І пляменнік Саша, якога пасля смерці сястры забрала ад алкаголіка-зяця да сябе, пайшоў у войска. Цяпер не трэба пасля працы бегчы ў вучылішча, правяраць, ці быў ён на занятках, а, едучы ў камандзіроўку, хвалявацца, ці не прывязе ён зноў на ноч у хату ўсю сваю групу, ці не нап’юцца, ці, яшчэ горш, як аднойчы застала, ці не прынясуць шпрыцы з наркотыкамі. Колькі яна нерваў патраціла на гэтага Сашу. Адправіла ў войска, магла б падумаць пра сябе...

Яна ж хацела наўчыцца іграць на гітары. Хацела паехаць у Маскву і зрабіць аперацыю, каб палепшыць зрок, не насіць акуляраў. Хацела абрэзаць валасы і замест сваёй вечна разбэрсанае гулькі на патыліцы штомесяц у цырульні рабіць новую модную прычоску...

Дзень пры дні сядзела бяна ў сваім, застаўленым маляванымі дыванамі кабінеце, — пакуль што адзіным пакоі будучага музея народнага мастацтва, хуталася б у любімую квяцістую хустку, разбірала б свае запісы з экспедыцый, а. калі адрывалася б ад папер, проста перад сабою, на сцяне бачыла б пранізлівы, празрысты краявід лепельскага мастака-самавучкі Жарнасека. Сіняе-сіняе сляпучае неба. Смарагдавая трава і даверлівы, аткі даверлівы цемнавокі алень...

Потым вярнуўся б з арміі Саша. Ён вярнуўся б на вёску, да яе. І пазнаёміла б яна яго з добрай дзяўчынай. І згулялі б вяселле. І гадавала б яна ўнукаў.

Усё менавіта так бы і сталася... Але Мікола Рыгоравіч кінуў працу ў Акадэміі, мінскую кватэру і прыехаў сюды, у Віцебск, у іхні інстытут простым выкладчыкам. Ён уцякаў ад самога сябе. У ягоных планах не было ніякага кахання, тым больш, сям’і. А яна, яна ж сама падскочыла, збіла, зблытала ўсе і ягоныя. І свае карты...

Не. Гэта проста адчай, роспач зноў раздзірае душу. Усё сталася так. Як мусіла стацца. Схадок пераўтворыцца ў маладзік. Ён як слязьмі абмыецца дажджом, ібудзе налівацц асілаю, покуль зноў не стане поўняю. І яна цяпер ведае. Яна ж ведае, што мусіць рабіць. Адпачынак сёння скончыўся. Але на працу яна болей не пойдзе. Ні заўтра, ні паслязаўтра. Ніны Вярэнькі болей няма. Не будзе болей Ніны Вярэнькі, якая з цялячым захапленнем вандравала па вёсках, збірала для інстытуцкага музея калекцыю маляваных дываноў. Усе свае веды. Увесь свой вопыт, усю душу яна цяпер мусіць пакласці на тое, каб давесці ўсе Міколавы справы. Усё астатняе не можа мець сэнсу. Пакуль не зроблена галоўнае. Яна разбярэ архіў, завязе ў выдавецтва рукапісы. І абавязкова наладзіць яшчэ адну выставу Міколавых твораў. У Мінску. Было ж нешта, нешта, што прымусіла яго, калі ён ужо ведаў: жыве апошнія есяцы, адкласці ўбок, закінуцьусе свае навуковыя справы, забыцца нават на недапісаныя кнігі, а толькі маляваць, пісаць гэтыя незвычайныя, фантастычныя кампазіцыі з рэшткамі храмаў і жывымі, рухомымі аблокамі... Было ж нешта...

Пачуцці прыходзяць да нас, калі мы гатовыя іх прыняць. Ненастроены раяль не можа перадаць музыку вечнасці. Затое, калі ён гатовы, калі ён, як і піяніст, увесь у чаканні, мелодыя сама ўліваецца ў яго, множыцца ў клавішах. Струнах, малаточках. І вадаспадам адлятае ў вечнасць...

Ніна была гатовая. Ды што там, янаўжо як у юнацтве, кахала кагосьці, хто толькі наважваўся ўвайсці ў ейна ежыццё.

І калі зранку цёплы вільготны туман працягнуў у фортку сваю пухнатую росную руку, ёй нават падалося. Што яна ўжо ведае, ці эта ён ведае яе... І таму сціскаецца сэрца, плыве ўсё ў вачах, і хочацца жыць, спяваць, слухаць музыку... Проста вось зараз, у начной сарочцы сесці ў крэсла і ўключыць Месячную санату...

А ў інстытуце знаёмая студэнтка. з іхняе вёскі, суседава дачка, якую яна за ружовыя шчокі і заўжды ўсмешлівы твар пра сяб еназывала Мальваю. Сустрэўшы яе на лесвіцы, пазвала разам з іхняю групай на экскурсію па старым Віцебску.

— Сам Мікола Рыгоравіч Баравік павядзе, - шапнула Мальва з трымценнем у голасе і зачырванелася.

Баравік. У Ніны дома былі дзве ягоныя кніжкі. Па народнай драўлянай архітэктуры. І артыкулы ў часопісах чытала. Нядаўна нават фотаздымкі пераблыталі, і там, дзе ён пісаў пра Цімкавіцкую царкву, стаяў фотаздымак з ейнага, нінінага інтэрв’ю. Усмешлівая Ніна на фоне маляванага дывана з лебедзямі. Казалі, ён цяпер кінуў Акадэмію і пераехаў да іх у Віцебск.

Ніна няпэўна павяла плячыма...

— А не прагоніць?

Мальва засьмяялася.

— Ну, вы, як першакурсніца! Прагоніць! Памятае ён усіх.... Ён жа вачэй ніколі ад сваіх папер не адрывае...

А Баравік Ніну тады якраз заўважыў адразу. Не студэнтка. але што яму. Калі цікава, хай ходзіць. Хай слухае.

На ўсіх экскурсіях, як і на лекцыях, вядома ж, ёсць тыя, хто слухае і зусім мала тых, хто чуе. Ніна чула. Яна заўжды, і ў школе, і ў інстытуце заўжды чула, што хоча сказаць выкладчык. Ды што там, у яе ў студэнцтве была проста манія пасля лекцыі падыходзіць да выкладчыкаў і задаваць пытанні. І яе, падсвядома, цікавіў не толькі адказ, але і тое, як паглядзіць, як усміхнецца той. Каго папраўдзе з-за кепскага зроку яна ніколі не магла як след разгледзець за кафедрай. Вочы ў вочы чалавек быў зусім іншым... І вось зараз, на гэтай экскурсіі па Віцебску Ніна быццам вярнулася ў студэнцтва. Спяшалася, праціскалася бліжэй, каб не прапусціць не тое што стлова, позірка, жэста гэтага імклівага, дасціпнага чалавека ў цёмна-сінім берэце.

Дзяўчаты ззаду хіхікалі, пасьмейваліся з ягонага кароткага драпавага паліто, са стаптаных чаравікаў, з, трэба ж, сапраўды, рознымі шнуркамі, напаўголася, каб ён не чуў, казалі, што, калі ўвесь час хадзіць у шапцы ці берэце, можна зусім аблысець... Баравік да гэтага ўсяго не прыслухоўваўся. Ён чуў толькі самога сябе. І Ніна, падтыкаючы пад хустку непаслухмяныя валасы, на хаду праціраючы акуляры, бачыла, як загараюцца ягоыня жывыя цёмныя вочы, і шчокі ружавеюць, і ён, расказваючы, сам быццам вяртаецца ў гісторыю. Яго тут няма. Ён там. Малады, натхнёны дойлід, які ўзводзіць на месцы гэтае пусткі храм.

Дзяўчаты стаміліся. Ім было горача. Яны ледзь клыпалі на сваіх абцасах. А Ніна, уся ў палоне такога ёй зразумелага, імклівага мужчынскага розуму, уся ў палоне ягонай фантазіі, тольк-толькі рашылася задаць першае сваё пытанне. Дз гэта было? Здаецца, ля доміка Шагала. І што яна спытала? Ага.

— Але што ў тврчасці Шагала ёсць беларускага?

А што ён адказаў...

— Неба. Вы ў каго-небудзь з мастакоў бачылі яшчэ такое глыбокае, васільковае, пралескавае неба?!

— Ды ў нашага Васіля Жарнасека з Лепеля такое неба!..

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid