UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

Вінцэсь не стаў чакаць заўтрашняга дня, ён забраў Кэт з сабою проста з рэстарану, проста са сцэны...

У майстэрні, сярод гліняных галоў і пластылінавых фігурак, сярод вусатых дзядзькоў і коннікаў мусіла нарэшце з’явіцца сапраўдная жанчына.

Кэт на хвілінку выйшла, пайшла памыцьрукі і... змянілася да непазнавальнасці. Пад строгім чорным капялюшыкам, пад вуалеткай былі даўгія, ніжэй поясу чорныя валасы. І вочы, клькі пакуты, колькі аксамітнае ласкі было ў гэтых цёмных вачах... Толькі пунсовыя, вільготныя пунсовыя вусны нагадвалі пра тую, са сцэны... І толькі валасы прыкрывалі ейнае ўвесь вечар сцягнутае чорным шоўкам чароўнае смуглае цела... Яны не палілі святла і не падымаліся наверх, дзе стаяла канапа... Яны, зняможаныя, так і заснулі на захінутым прасцінай мяккім дыване ў прыхожай, сярод гліняных вусаных дзядзькоў і пластылінавых коннікаў...

А назаўтра Вінцэсь цэлы дзень маляваў яе. Без адзежы і ў шаўковай сукенцы. З распушчанымі валасамі і з адмысловаю японскай прычоскай. А яна, яна баялася паварушыцца, каб не спужаць, каб не адагнаць неасцярожным жэстам свайго шчасця. Гэта, як ёй здавалася, быў першы за апошнія дзесяць ці пятнаццаць гадоў дзень, які яна не пачала звыклым для танцоркі экзерсісам.

— Я пачну ляпіць без цябе, — сказаў увечары Вінцэсь, - а потым, калі будзе трэба, зноў пазаву папазіраваць...

Ён зноў быў у сваім клятчастым інжаку і белых пальчатках. Ён чакаў яе. Ён хацеў ізноў завесці яе ў рэстаран. І Кэт н евытрымала, яна расплакалася, яна папрасіла яго пакінуць яе ў сябе.

— А як жа той, у скуранцы? Ён жа, — усміхнуўся, жорстка ўсміхнуўся Вінцэсь, — А як жа той, у скуранцы? Ён знойдзе цябе тут і ўсё роўна забярэ...

— Гэта будзе не сёння... Я прашу цябе... Толькі не сёння... Бо я... Я... Кахаю цябе... Вінцэсь...

— Тады пачакай мяне...

І калі ўжо стала зусім цёмна, ён вярнуўся з вялізным букетам нарцысаў...

Яна, так і не запальваючы святла, прыціснула кветкі да твару і прашаптала:

— Цяпер назаўжды нарцысавы водар мне будзе нагадваць цябе, мой Вінцэсь...

І аднекуль зноў загучала музыка. Светлы тужлівы вальс. І Кэт у белай начной сарочцы з гэтымі ганарлівымі нарцысамі ў руках, усё кружылася і кружылася сярод гліняных вусатых дзядзькоў і пластылінавых коннікаў... і зноў усю ноч ён іграў ейнымі пругкімі смуглымі грудзьмі... Пеўнік і курачка... Пеўнік і курачка...

А зраніцы, пакуль яна яшчэ спала, паспрабаваў ляпіць. І ўсё ў яго, здавалася, атрымлівалася. Але, гэта было з ім упершыню, ён раптам адчуў, што яму не хапае. Не стае колераў... Ён кранаў пругкія, толькі вылепленыя вусны, і пад пальцамі пульсаваў агонь. Які можна было выказаць толькі пунсовым колерам. А што будзе, калі дойдзе да вачэй... Да ейных мяккіх аксамітных вачэй... Давялося занавесіць вакно, прагнаць з майстэрні сонца, каб стварыць ілюзію, каб паўтарыць той вечар, калі раптам пагасла святло, і ў рэстаранную залу прынеслі свечы, і ён сеў за піяніна... У паўзмроку колеры былі цьмянымі, але ж яны пульсавалі. Яны жылі нават у пазмроку... І ў гліне, шэрай гліне, і ў белым мармуры, і ў чорным метале, яны мусяць жыць, гэтыя колеры...

Колькі яны жылі так, яны не памяталі, не ведалі, не заўважалі... Хоць выходзілі ж і ў магазін, і нават пару разоў у тэатр. Глядзелі дзіўны спектакль пра мастака, што сам сабе прыдумаў, намаляваў жанчыну, якую потым шукаў усё жыццё, але ці знайшоў?

— А ты вось знайшоў мяне, — шаптала яму Кэт, а ён быццам і не чуў, бо спрабаваў, ужо каторы раз спрабаваў паўтарыць цяпер ужо ў мармуры аксаміт ейных цёмных вачэй...

Потым вылепіў, адліў з металу яе ў чорным шоўку і капялюшыку з вуалеткай. Выгін, паварот і вось-вось зараз ейныя ногі ахопіць полымя пунсовага шоўку, яна прытупне і паплыве над сцэнай...

— Колькі ты хочаш за гэтую статую? — убачыўшы яе на выстаўцы, адразу запытаўся ў яго той. У скуранцы...

— Пакуль што я пакіну яе ў сябе... — упэўнена сказаў Вінцэсь, — І Кэт таксама пакіну ў сябе.

— Ты зарываешся. Кэт мая, — выразна вымавіў той, у скуранцы.

— Ужо не твая... ужо не... — чамусьці зусім шэптам, сам не верачы сваёй рашучасці, скончыў размову Вінцэсь...

і не паспеў той, у скуранцы, апамятацца, як яны разам з Кэт селі ў таксі і...

— Куды мы? — нічога н еразумеючы, дапытвалася Кэт.

— У Прагу. Ты ж сама прасіла, каб мы з’ехалі куды-небудзь за мяжу... А ў Празе ў маёй мамы ёсць знаёмыя. І я вырашыў, што нам лепш за ўсё будзе пакуль што з’ехаць у Прагу, — шапнуў ёй Вінцэсь.

— А рэчы? А твае творы?

— Усё будзе... У нас усё шчэ будзе. Я вылеплю, адалью яшчэ сотні тваіх партрэтаў. А можа, і не толькі тваіх... Але цяпер, зараз мы мусім з’ехаць адсюль. Ты сам аразумееш, што тут небяспечна. Тут загінуў мой бацька. Тут знік мой брат і мая мама. Калі мы хочам выжыць, трэба з’язджаць адсюль. Трэба з’язджаць...

12. Месяц канвалій

Яна збірала канваліі. Яе любая, дарагая Хрысцінка іла па лесе і збірала канваліі. Яна на вачах ператваралася з дзяўчынкі ў дзяўчыну. І раптам... Выпаў снег. І яе Хрысцінка ў адной лёгкай празрыстай кашулі ішла па лесе, босая ішла па заснежаным лесе і рвала канваліі. Гэтыя дробныя бяскроўныя майскія, травеньскія цюльпанчыкі. Быў травень, Алена пэўна ведала, што мусіў быць травень, але сонца пякло, як у жніўні, і паўсюль ляжаў снег, а дрэвы чамусьці не скінулі з сябе не, не летняга, восеньскага ўбору. Павеў ветру і заснежанася трава ператвараецца ў дзівосную мазаіку з сонечнага бярозавага, бурага тапалёвага, барвовага, аранжавага кляновага лісця. І хрысцінка ўсё ідзе і ідзе, усё збірае і збірае ў букет бяскроўныя канваліі. І шэпча нешта, ды не. Гэта яна ўголас гаворыць з ёю, Аленай...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid