— Як тут лёгка дыхаецца! — сказаў мой старэйшы, глунуўшы вады.
І я разам з сынамі ўздыхнула на поўныя грудзі, каб наталіць смагу душы гэтым гаючым ПАВЕТРАМ, каб душа разгарнула крылы.
Лес быў змешаны. Тут раслі і хвоі з елкамі, і бярозы. А яшчэ арэшнік, травы, кветкі, мох, ягады, грыбы... Што за лес без моху, ягад ды грыбоў...
Пакуль дзеці шукалі галлё і разводзілі АГОНЬ, я назбірала амаль поўную пластыкавую бутэльку чаніц і суніц. І яшчэ ўзнайшла пяць крэпенькіх баравічкоў. Сыраежак не брала. Пакінулв на потым.
Сонца садзілася за далягляд. Ружовую, ліловую празрыстаць зацягваў лёгкі вэлюм туману. Н атым беразе таксама нехта паліў вогнішча. І лёгка лёталі, разгарнуўшы моцныя крылы, усім добрай ночы жадалі клёкатам буслы. Цэлая сям’я. Пэўна, гэта з таго гнязда, што на вунь тым дубе...