UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

І тады я пачала чакаць Купалле... Дзве мае знаёмыя, не хачу назваць іх сяброўкамі, бо сябровак у мяне ніколі, яшчэ з таго, чалавечааг жыцця не было. Дык вось, дзве мае знаёмыя русалкі прыплылі той ноччу на мой, я ж думала, толькі мой і Ягоны. Бярозавы востраў. І, расчэсваючы на сон косы, пачалі свае нудныя спевы пра нядолю, успаміналі, згадвалі свае даўнія чалавечыя, дзявочыя пакуты, і самі, здавалася, цешыліся тымі балючымі згадкамі-успамінамі. А пачалося ўсё з маёй згадкі пра ногі, якіх у нас цяпер не было. І не магло быць за той грэх, які ўчынілі сваёй душы і свайму целу. Той грэх, на які кожную з нас штурхнуў боль, пякучы, непераадольны, як вечнасць, што цяпер стала нам пакараннем.

— Кажуць. калі каторай з нас хоць на імгненне дадуцца цяпер ногі, кожны крок будзе падобны на крок па шкельцах, па ільдзінках, па вугельчыках... Але я, пэўна б, усё адно хацела іх мець. Хоць на імгненне. Каб патанчыць ля вогнішча на Купалле, разам з усімі...

Я ўздыхнула, а дзяўчаты здзівіліся.

— Навошта? — спыталася Рэя, так яе звалі цяпер, — Мы ж можам каго хочаш заказытаць і забраць з сабою ў вечнасць, цэлую вечнасць. Няўжо ты забылася, як балюча было нам хадзіць па зямлі?

Па шкельцах... Ён прыплыў з далёкай краіны Князя нашага сынка адзіны... Цуд празрысты прывёз у падарунак — Так каханню падвёў ён рахунак. Мы сустрэліся ў казачным лесе Па вясне. Я ішла у Залессе. А ён скача насустрач, як вецер, Супыніўся... Ёсць цуды на свеце! Не дайшла я нікуды тады. І чакала яго тры гады. А ён цуд той прывёз ў падарунак. Не сказаў, што падводзіць рахунак. Покуль кветкі я ў лузе збірала, Яго жонка ужо абдымала. У празрыстае шкло наліла я вады Кветкам піць. А сама — ў нікуды. Уздыхнула другая русалка—Завея: — Па ільдзінках... Басанож бегл ая на спатканне, І шаптала я: ”Панечку, пане...” А яго ўсё няма і няма, Незаўважна апала зіма... Рэчку лёдам зняволіў мароз, І не ўбачыў ніхто маіх слёз. Да вады, да жывое вады... Ў пельку, ў пельку. Бы ў неба тады... Я маўчала. Баялася словаў. І маўчанне было маёй мовай... Па вугельчыках... Ая не... Не скажу, не скажу... Бо дасюль на цябе варажу. Бо і ўсмешку тваю, твае вочы Мрою, сню з ночы ў ноч, і без ночы... Мы спаткацца з табою хацелі, ты сам папрасіў. І бачыла я: ты даўно дакасіў... Я цяпельца расклала пад нашай вярбой. Любавалася ў возеры ціха сабой. Потым бачу: да лазні ідзеш. За руку ты суседку вядзеш. І так хораша вам, так салодка, Што навошта ж табе наша лодка? І наш востраў і наша спатканне... Толькі дровы расклала каханне. Басанож я вуглі затаптала. Я па зорках на востраў пайшла. І прапала...

Да Купальскае ночы зніклі Рэя з Завеяй. А я засталася там, дзе была. І зноў я чакала. Не чакаць не магла. Вецер згадкаю быў пра маё мне каханне.

Вось і Ён. Падплывае мой мане... Я не бачу яго, адчуваю. Там, на беразе вогнішча ззяе... Танчаць там і спяваюць. І вяночкі ў ваду запускаюць. Свечкі зоркамі сцежкай кладуцца... трэба ў папараць зноў апрануцца... Кветак я назбірала ў вяночак, на карону сабе гэтай ноччу... У вяночку яго я сустрэну. Я змагу, гэтым разам я хвост не надзену. Кожны крок, як крывавая рана. Але сёння тваёю я стану...

Зноў расклала я ціха цяпельца. Не хачу я кахацца з тапельцам. Я жывога, гарачага хлопца хачу, я яго мроіць мною адной навучу...

Чую смех. Яны падплываюць. Хлопцы лодкі на бераг штурхаюць. Ён паходню трымае, мой Вецер, мне ты першы мужчына у свеце...

— Гэй, ёсць тут хто жывы?!

Ён гукнуў. Рэхам я уздыхнула...

— Вы... Вы? Вы!

— Здаецца, нікога няма... — ён сказаў і ўздыхнуў.

— Не выйду сама! — засмяялася, крыўдна так...

— Леся! Дай руку...

На руках яе з лодкі ён вынес. А я рэхам знў сталася... Я на іх любавалася. Як скакалі яны, як спявалі. Потым папараць-кветку шукалі. І знайшлі яе недзе ў вадзе...

А мяне не кахае ніхто і нідзе. Толькі след вось крывавы з параненых ног. Што ж паробіш, убачыць мяне ты не змог.

Я хваста не надзела і стала празрыстай, я стала паветрам, вадой чыстай-чыстай. Вам соладка так цалавацца ўва мне... Лепш рыбкай зноў буду і жыцьме н адне...

Ізноў я маўчала. Год, два. Ўсе гады.

І аднойчы увосень прыплыў ён сюды. Я па лодцы пазнала. Стары быў ён дзед. Але нерат закінуў — ў ім сышоўся мой свет.

Зноў я бераг адчула. Ссівелі бярозы. І не п’яны ён быў, а цвярозы. А хістаўся. На нагах не стаяў. Так спужаўся.

— Ты нейкая незвычайная, рыбка мая, — сказаў ён такім знаёмым, маладым голасам.

І я не магла не адказаць яму...

— Я самая, што ні на ёсць звычайная рыбіна, проста золата бяроз люструецца... Мая луска люструе сонечнае святло і золата бяроз.

— Але ж ты яшчччэ і гавор-рыш, — запінаўся ён, — І твой голас мне дзіўна знаёмы.

— А ты мяне калісьці запрашаў патанчыць на Купаллі, але я цябе прашу, адпусці мяне зараз у ваду. Бо я ўжо задыхаюся. Навошта табе дохлая залатая рыбка? Адпусці. І я выканаю ўсе твае жаданні.

— Усе?

— Усе.

— Ладна. Паверу. Усё роўна, адна рыбіна — гэта не ўлоў, а нейкі проста здек з рыбака. Мая баба мяне засмяе.

— Дык што ты хочаш? — спыталася я, даўшы нырца і крыху аджыўшы.

— Рыбы. Не магу я сёння ізноў вярнуцца без рыбы. Мяне і так у вёсцы клічуць “Вецер — дзіравы нерат.”

— Добра. Лаві сваю рыбк...

Што мне было пераканаць карасікаў ды плотак, што гэты нерат — гэта іх уратаванне, што ён дапаможа перабрацца туды, дзе няма драпежных шчупакоў, няма рыбакоў і ніколі, ніколі не бывае зімы... А шчупакі, ім што, пакажы, куды дробная рыба кінулася, яны за ёю следам. Хоць у нерат. Цяпер вось ні ўзад, ні ўперад. Ды ладна, няхай хоць сонца пабачаць, бярозы ў золаце, дзеда, які калісьці быў такім маладым ті прыгожым. Даруйце, падвяла ўсіх. Цяпер болей ніхто мне ніколі не паверыць. Хаця, калі наступны раз сказаць, што каб рыбкам было кепска там, куды я іх паслала, яны б вярнуліся... А раз не вярнуліся, значыць, там ім добра... Ад жадаючых трапіць у нерат адбою не будзе. Дзед штораз будзе рыбу дадому прыносіць. І ніхто больш не назаве яго Вецер-дзіравы нерат... Багата жыць яны стануць са сваёю бабай Лесяй. Дом новы паставяць. Сабе. Дзецям. Унукам...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • 87

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid