UR.ANUS
Сакрамэнта
вернуться

Багданава Галіна

Шрифт:

— Гэта на Палессі любяць такія сакавітыя, сонечныя фарбы ды ўзоры...

Яны ўжо сядзелі н аканапе і юрась, мякка, ласкава пагладжваў маміну посцілку. І гаварыў, гаварыў...

— Кратачкі, пасачкі, кветкі... Мая мама, як і ты, родам з Палесся была... А на Віцебшчыне, там усе “дымкі” ткуць. Шэра0белыя, срабрыстыя такія посцілкі. Далікатныя. Па іх ўзоры, як кругі па вадзе расцякаюцца. Калі доўга глядзець — ажно галава кругам ідзе. На Віцебшчыне вады шмат, рэкі, азёры... Вось і любяць там гэтыя “дымкі”, і карункі любяць... Абрусы, настольнікі, посцілкі нават... І ў адзенні, на фартушках, галаўных уборах, і на ручніках, нідзе няма столькі карункаў, як у Паазер’і...

Мікола ніколі пра тое не задумваўся, гэта ў той вечар, у Юрася, ён раптам адкрыў для сябе, што і звычайны збан ці гарлач. Якіх вунь колькі заўсёды ў іх сушыцц ана плоце, і ручнікі, посцілкі. І нават хаднікі, можна разглядаць, пра іх можна гаварыць, як пра сапраўдныя творы мастацтва. І арнамент, колеры, каларыт гэтых вырабаў могуць расказаць пра прыродуд, пра эмперамент тамтэйшых людзей не горш з акнігі... Толькі мову гэтую трэба навучыцца разумець. Дзе знак сонца, дзе — засеянага поля, дзе пажаданне шчасця, а дзе перасцярога...

За дзівоснаю, мяккаю, духмянай, з мялісаю, гарбатай, яны гаварылі, дакладней, больш гаварыў Юрась, яны гаварылі, і не маглі нагаварыцца...

Юрась узяў паперу, аловак, нешта адразу маляваў, тлумачыў. Пра нешта ў яго, Міколы, пытаўся. А потым неяк незаўважна, яны зноў вярнуліся да гаворкі пра могілкі. Пра смерць... І Мікола ўспомніў, што вясною, на Радаўніцу, іхняя суседка, баба Маня, цётка Маня, заўжды ходзіць на могілкі і завязвае на крыжы ўсёй сваёй радні, на крыжы завязвае — каму ручнік, каму фартушок...

— я чуў, чуў пра гэта, — заківаў Юрась, — Там. Дзе пахаваны мужчына — ручнік, там, дзе жанчына — фартушок. Гэта яшчэ з даўніх, дахрысціянскіх часоў вядзецца. А яшчэ раней нябожчыкаў увогуле не хавалі. Не закопвалі. А палілі. Попел ссыпалі ў гаршчочак, гаршчочак ставілі на ўкапаны ў зямлю слуп... Лічылася, што такім чынам душы лягчэй вызваліцца з цела...

Мікола міжволі перасмыкнуўся. Гэтая глухая цішыня, зеленаваты паўзмрок (гарэла толькі настольная лямпа), і гэтыя размовы...

— Вы так лёгка пра гэта ўсё гаворыце, — перабіў ён Юрася. — Вы што, зусім не баіцеся смерці?

Юрась толькі павёў плячыма і, як падалося Міколу, ніякавата ўсміхнуўся...

— Калі я быў малы, бацька ў мяне вельмі рана памёр, дык вось, я вельмі баяўся смерці. Засынаць баяўся. А раптам у сне памру?.. І вось аднойчы мама прывяла мяне да сябе на кухню, узяла шклянку вады, лыжачку солі, размяшала яе ў вадзе і дае мне пакаштаваць. “Салёная?—пытаецца, — Вось бачыш, солі не відаць, яе няма. Яна памерла... А вада салёная. Так і мы, — кажа, — Мы паміраем, але гэта зусім не значыць, што мы знікаем назаўжды”... Чалавек не можа ператварыцца ў нішто, калі ён сапраўды чалавек”...

Тады ж, у той вечар Юрась даў паслухаць яму прывезеную, здаецца. З Балгарыі пласцінку з запісамі народных песень, сярод якіх былі і галашэнні...

Колькі потым сам Мікола запісаў гэтых галашэнняў па вёсках, нават кандыдацкую па іх абараніў, кніжку выдаў... І там, у той кніжцы. У тым зборніку, за кожным запісам — жывыя, часцей за ўсё. Ужо выцвілыя, налітыя слязьмі старэчыя вочы, спакутаваны, знямелы, бы з дрэва высечаны твар... Калі кабету просіш пагаласіць, проста так, дзеля таго, каб запісаць, рэдка якая згаджаецца. Гэта ж ёй ізноў вяртацца. Боль, роспач, хоць даўнія яны. Хоць састарэлыя, але ж не выпускаюць чалавека скрозь усё ягонае жыццё...

Татачка мой! Куды ж ты выбраўся ў далёкую дарогу? А ты ж ужо бачыш, што мы па табе плачам, Што твае дочачкі ідуць ды галосяць. Чо ж ты нас аставіў? Чаго ж ты з намі не захацеў жыць? Да паследняя ж у цябе дарога, Да паследній пуць. Закрываюцца сцежкі-дарожкі твае, Сабраўся ты ў вялікую дарогу, А больш мы не пабачым цябе...

Але вось што дзіўна, ніводнае, нават самае роспачнае галашэнне не пакідае адчування безвыходнасці... не памёр, не знік, проста выбраўся ў далёкую дарогу. У дарогу, якая чакае кожанга з нас, рана ці позна, як лёс... Мікола потым часта паўтараў студэнтам Юрасёвы словы:

— Народная культура заўжды абапіралася і абапіраецца на славуты пастулат: жыццё—смерць—неўміручасць—новае жыцё—Бог, і менавіта яна. Народная культура можа дапамагчы кожнаму чалавеку паасобку і ўсёй грамадзе разам натуральна перажыць не толькі вялікую радасць, але і вялікае гора...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid