UR.ANUS
Героі Элады
вернуться

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Яго заступніца Гера адразу ж загадала яму паклікаць да сябе Геракла.

Пасланец Еўрысфея выправіўся ў Фівы і сказаў, што яго гаспадар патрабуе, каб Геракл, выконваючы волю багоў, з'явіўся служыць яму. Дванаццаць разоў павінен Геракл зрабіць тое, што загадае яму Еўрысфей, - тады цар абяцае адпусціць яго.

Сябры Геракла, з якімі ён бавіў час, угаворвалі яго не слухацца Еўрысфея і застацца ў Фівах.

Геракл ведаў, што сілаю нельга прымусіць яго служыць Еўрысфею, але думка пра подзвігі, якія мог ён здзейсніць, хвалявала яго.

У глыбокім роздуме вяртаўся ён аднойчы дадому і на дарозе ўбачыў дзвюх жанчын, якія ішлі да яго з двух бакоў.

Адна была ў простым белым адзенні, гладка прычасаная. Вочы яе пазіралі ясна і прама, усе рухі яе былі спакойныя і свабодныя. Не спяшаючыся, з пачуццём уласнай годнасці ішла яна да Геракла і, спыніўшыся перад ім, па-сяброўску прывітала яго.

Другая жанчына была вельмі прыгожая. Яркае, квяцістае ўбранне падкрэслівала яе прыгажосць. Твар яе быў набелены і нарумянены, бровы падведзены і губы падмаляваныя, валасы заплецены ў мноства тоненькіх косак і адмыслова ўкладзены на галаве. На голых руках жанчыны звінелі залатыя бранзалеты, і яна ішла, быццам танцавала.

Лёгка падбегла яна да Геракла, узяла яго ласкава за рукі і сказала, зазіраючы ў вочы:

– Ты сумняваешся і думаеш, твар твой змрочны, бровы насуплены... Кінь, не тлумі галаву думамі, паглядзі на мяне і хутчэй усміхніся! Жыццё цудоўнае, і ў ім столькі радасцей! Жыві для сябе. Жыццё - вясёлае свята, і адзіны клопат у ім - мець як мага больш асалод: смачна есці, соладка спаць, прыгожа апранацца і нічым не стамляць сябе. Шчаслівы той, хто можа пражыць усё жыццё, як госць на вяселлі: без турбот і клопатаў! Хадзем са мною, і ты будзеш шчаслівы!

Так гаварыла прыгажуня і цягнула Геракла за сабой.

Зачараваны, збянтэжаны, ён ужо быў гатовы ісці за ёю, але другая жанчына спыніла яго.

– Пасаромейся!
– сказала яна з пагардаю.
– Багі далі табе такую магутную сілу, а ты хочаш гультайнічаць і баляваць, карыстаючыся працай іншых, як бездапаможнае дзіця. Дужы распараджаецца жыццём, як гаспадар, ён сам робіць яго цудоўным - ён змагаецца з ліхам і ачышчае зямлю ад страшыдлаў і ворагаў. Сіла і розум даюцца чалавеку для барацьбы. Чым дужэйшы чалавек, тым цяжэйшае яго жыццё.

– Чуеш?
– сказала Гераклу, смеючыся, красуня.
– Пайдзі за ёю, і ты не спазнаеш радасці, не будзеш мець ні спакою, ні адпачынку.

– Адпачываць добра пасля работы, - запярэчыла першая жанчына, - спакой чалавеку дае спакойнае сумленне. А самая вялікая радасць для героя - ведаць, што ты зрабіў штосьці добрае і не дарэмна жыў на зямлі. Паслухайся мяне, дружа! Сёння свята, заўтра баль - і душа чалавека апусташаецца, нудота завалодвае домам. Калі многа яды, прападае жаданне есці, ад лішняга сну чалавек робіцца слабым і вялым. Незайздросны лёс чалавека, які ўсё жыццё толькі госць на чужым банкеце. Калі-небудзь скончыцца баль, слугі прагоняць тых, што заседзеліся, і ён застанецца адзін на бязлюднай вуліцы. Каму ён будзе патрэбны, хто паклапоціцца пра яго? Толькі той, хто папрацаваў у маладыя гады, заслужыць пашану і бесклапотную старасць. У бітвах, у паходах, у далёкіх дарогах, у адзінаборстве са страшыдламі, у бітвах з ворагамі шчасце героя!

Пры гэтых словах твар жанчыны засвяціўся незвычайным святлом, і Геракл, пакінуўшы красуню, усклікнуў:

– Багіня, я іду за табою!

У тое ж імгненне зніклі з вачэй абедзве жанчыны, нават слядоў не засталося на пыльнай дарозе, быццам усё гэта прымроілася Гераклу. Але цяпер ён весела і рашуча заспяшаўся дадому - ён ведаў, што яму рабіць.

– Я іду ў Мікены, - сказаў ён раніцай родным і сябрам.
– Я павінен выканаць волю багоў і здзейсніць дванаццаць подзвігаў, якія патрабуе ад мяне Еўрысфей.

Ніхто не асмеліўся яго адгаворваць, а самы блізкі яго сябар, Іалай, падахвоціўся ісці з ім.

Геракл зрабіў сабе лук і стрэлы, выламаў у лесе моцную дубінку і падаўся да цара Еўрысфея.

Першы подзвіг. Геракл забівае Нямейскага льва

Ужо даўно жыхары Нямеі скардзіліся, што нельга пасвіць жывёлу на лугах каля лесу, што ў лесе ні прайсці ні праехаць і нават у дамах нельга спаць спакойна: вялізны леў жыў у Нямейскім лесе, і кожны дзень то авечка з чарады, то дзіця, то мірны падарожнік з дарогі знікалі бясследна.

Нават смелы воін з мячом і шчытом не выходзіў жывым з Нямейскага лесу, таму што зброя была бяссільная супраць лютага льва - ні кап'ё, ні стрэлы не маглі прабіць яго шкуру, і нават востры меч не мог пашкодзіць яму.

– Гора нам!
– гаварылі нямейскія сяляне.
– Хутка ўвесь наш край будзе спустошаны.

Багіня Гера, заступніца цара Еўрысфея, навучыла яго, каб ён загадаў Гераклу забіць Нямейскага льва.

Геракл прыйшоў у Нямею і пачаў распытваць людзей, што жылі каля лесу, ці далёка логава льва і як яго знайсці.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • ...

UR.ANUS - русскоязычная библиотека для чтения онлайн. Здесь удобно открывать книги с телефона и ПК, возвращаться к сохраненной странице и держать любимые произведения под рукой. Материалы добавляются пользователями; если считаете, что ваши права нарушены, воспользуйтесь формой обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • support@anus.bid